26 красавiка 2024, Пятніца, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грузія заявіла пра пачатак пятай хвалі каранавіруса

Грузія заявіла пра пачатак пятай хвалі каранавіруса

Улады заклікаюць насельніцтва абавязкова вакцынавацца.

Пра гэта паведамляе «Грузия Онлайн».

«Колькасць тых, хто захварэў сур'ёзна павялічылася і гэта пачатак т.зв. пятай хвалі. На жаль, гэтая хваля пачынаецца з даволі высокай адзнакі, і таму неабходна, каб усе ўлічылі рэкамендацыі - насіць маскі, захоўваць дыстанцыю, пазбягаць шматлюдных месцаў і прышчапіцца», - сказаў кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кантролю над захворваннямі Грузіі Аміран Гамкрэлідзе.

З ягоных слоў, за апошні тыдзень сітуацыя пагоршылася ў трох рэгіёнах: Кахеці, Імэрэці і Самэгрэла-Зэма Сванэці, дзе ўзровень вакцынацыі адносна нізкі.

Аднак у Аджарыі і Тбілісі, дзе ўзровень вакцынацыі вышэйшы ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі, сітуацыя лепшая.

Гамкрэлідзе адзначыў, што пятая хваля будзе цяжкай, таму абавязкова трэба вакцынавацца.

«Насоўваецца такая хваля, што калі не будуць прынятыя адпаведныя меры стрымання, то гэты лістапад будзе вельмі цяжкі. Я маю на ўвазе захаванне рэкамендацый і вакцынацыю», - падсумаваў кіраўнік цэнтра кантролю над захворваннямі.

Зараз у Грузіі вакцынавана прынамсі адной дозай больш за адзін мільён чалавек, што складае 27% насельніцтва краіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках