У Польшчы адбыўся моцны землятрус
9- 17.10.2021, 17:58
- 32,898
Асяродак залягаў на глыбіні 10 кіламетраў.
Сёння ў Польшчы адбыўся моцны землятрус. Яго магнітуда склала 4,2 балаў па шкале Рыхтэра.
Пра гэта паведамляе (Еўрапейскі-Міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр (EMSC).
Паводле звестак цэнтра, эпіцэнтр падземных штуршкоў размяшчаўся за 32 км на поўнач ад горада Легніца, у якім пражываюць 106 тысяч чалавек. Асяродак залягаў на глыбіні 10 км.
На гэты момант паведамленняў аб пацярпелых і разбурэннях не паступала.