26 красавiка 2024, Пятніца, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Музыку Івану Кірчуку зрабілі аперацыю

4
Музыку Івану Кірчуку зрабілі аперацыю

У лідара «Тройцы» здарыўся інфаркт.

У лідара этна-ансамбля «Троіца» Івана Кірчука здарыўся інфаркт, паведаміла «Еўрарадыё». Гэтую інфармацыю пацвердзіў zerkalo.io знаёмы музыка.

Івана Кірчука даставілі ў лякарню з інфарктам, дзе яму зрабілі аперацыю.

63-гадовы музыка, кампазітар, фалькларыст, пісьменнік у 1995 годзе заснаваў этна-ансамбль «Троіца», які выступаў у Беларусі і за мяжой, таксама ўдзельнічаў у фальклорных і джазавых фестываляў у Еўропе і Азіі. Да гэтага лідар гурта кіраваў іншымі фальклорнымі калектывамі.

Кірчук аб'ездзіў Беларусь у этнаграфічных экспедыцыях, падчас якіх збіраў унікальныя матэрыялы беларускай гісторыі: аўдыё і відэа твораў народных выканаўцаў і фальклорных калектываў, прадметы народнага адзення і побыту беларусаў, старадаўнія інструменты.

Іван Кірчук таксама выкладае і з'яўляецца аўтарам праграм і рэканструяваных абрадаў і святаў для сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў Беларусі.

14 верасня гэтага года ў заснавальніка «Тройцы» выйшла кніга «Гарады ўзыходжанняў».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках