26 красавiка 2024, Пятніца, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ больш антыпуцінская Чэхія

2
Яшчэ больш антыпуцінская Чэхія

Як зменіцца замежны курс Прагі?

Тыдзень пасля парламенцкіх выбараў цалкам змяніў палітычныя расклады ў Чэхіі.

Лаяльны да прэзідэнта прэм'ер Андрэй Бабіш заявіў, што не мае намеру прымаць прапанову першым фармаваць урад. Цяпер страціць пасаду можа і прэзідэнт Зэман, які ўважаецца за найбольш прарасейскага кіраўніка дзяржавы-чальца ЕЗ, піша «Еўрапейская праўда».

16 кастрычніка ў цэнтры Прагі пратэставалі «супраць абсурдных паводзін службовых асоб Офіса прэзідэнта». Абурэнне чэхаў выклікае ўтрыманне ў таямніцы інфармацыі дзяржаўнай важнасці – які насамрэч стан здароўя прэзідэнта і ці здольны ён у далейшым выконваць паўнамоцтвы.

Пасля парламенцкіх выбараў, якія прайшлі 8-9 кастрычніка, прэзідэнт Зэман правёў толькі адну сустрэчу - адразу пасля выбараў прыняў лаяльнага да яго прэм'ера Андрэя Бабіша і абвясціў яму, што плануе даць менавіта яму прыярытэтнае права сфармаваць новы ўрад.

Адразу пасля сустрэчы з прэм'ерам, прэзідэнта Зэмана тэрмінова шпіталізавалі. Гэта другая тэрміновая шпіталізацыя Зэмана за апошні месяц - і гэта павялічвае падставы казаць, што прэзідэнт па стане здароўя не здольны выконваць свае абавязкі.

І хоць у апараце прэзідэнта сцвярджаюць, што істотных пагроз ягонаму здароўю няма - гэтаму ўжо мала хто верыць.

Такі крок можа быць і гульнёй прэзідэнта - ён не першы раз бярэ паўзу, калі абставіны складаюцца супраць ягоных планаў. Зрэшты, на гэты раз такая паўза адкрыта гуляе супраць яго.

Паводле чэшскай канстытуцыі першае пасяджэнне новаабранага парламента абвяшчае прэзідэнт. Адпаведна, ад стану ягонага здароўя будзе залежаць далейшая праца заканадаўчага органа.

Пасля доўгага маўчання ў канцылярыі Зэмана заявілі, што прэзідэнт назваў дату першага пасяджэння парламента - 8 лістапада. Калі гэтага не адбудзецца, 9 лістапада можа стаць днём адхілення Мілаша Зэмана.

З амаль стоадсоткавай упэўненасцю можна казаць, што новым прэм'ерам Чэхіі стане першы нумар выбарчага спісу SPOLU і лідар партыі ODS (Грамадзянская дэмакратычная партыя) Пётр Фіяла. Таксама ўжо вядома аб двух патэнцыйных кандыдатах на пасаду кіраўніка МЗС краіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках