26 красавiка 2024, Пятніца, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША распрацоўваюць месяцовы інтэрнэт

4
ЗША распрацоўваюць месяцовы інтэрнэт
ФОТА: CHARTER97.ORG

НАСА хоча ахапіць Месяц Wi-Fi.

Асваенне Месяца - адзін з прыярытэтаў амерыканскай касмічнай праграмы на найбліжэйшы дзясяцігоддзе. Туды адправяць спачатку беспілотныя касмічныя апараты, потым экіпажы з астранаўтамі. Нацыянальнае касмічнае агенцтва (НАСА) плануе забяспечыць ім сувязь з Зямлёй, правёўшы на Месяцы інтэрнэт, паведамляе ВВС.

Амерыканскія астранаўты былі на Месяцы летам 1969 года і зімой 1972-га. У 2017 годзе тагачасны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў дырэктыву аб неабходнасці пачаць маштабнае засваенне найбліжэйшага спадарожніка Зямлі.

Згодна з гэтай дырэктывай, ужо ў лістападзе 2021 - студзені 2022 года на Месяц адправіцца беспілотны касмічны апарат Artemis-1. У найбліжэйшыя пяць гадоў на Месяц павінны паляцець астранаўты.

Сярод новых тэхналогій, якія распрацоўвае НАСА ў рамках гэтай праграмы - месяцовы інтэрнэт.

Навошта Wi-Fi на Месяцы

Справа ў тым, што магутнасці існых радыёканалаў сувязі не выстарчыць для перадачы ўсяго аб'ёму звестак, якія астранаўты плануюць сабраць. Новая місія, паводле задумы НАСА, не абмяжуецца простым палётам на Месяц. Астранаўты застануцца там на больш доўгі час і плануюць асвоіць значную частку спадарожніка.

Праграма LunaNet прадугледжвае, што на паверхні Месяца будуць усталяваныя некалькі вузлоў у перадачы сувязі. Ад зямнога Wi-Fi інтэрнэт будзе адрознівацца большай устойлівасцю. Акрамя таго, вузлы змогуць захоўваць сабраную інфармацыю - на выпадак збояў у яе перадачы.

«LunaNet надасць новыя магчымасці для незалежнай ад Зямлі навігацыі, - кажа прадстаўнік NASA Шэрыл Грэмлінг. - Пілатаваныя і рабатызаваныя місіі змогуць хутка і дакладна вызначаць сваё месцазнаходжанне і перадаваць атрыманыя звесткі».

Акрамя таго, вузлы сувязі будуць умець адсочваць надзвычайныя сітуацыі - напрыклад, штормы, якія падвышаюць рост узроўню радыяцыі і папярэджваць пра гэта астранаўтаў.

Яшчэ адна функцыя месяцовага інтэрнэту: ён зможа перадаць максімальна дакладнае месцазнаходжанне чалавека або грузу - у выпадку страты. Гэтую тэхналогію НАСА ўжо распрацавала для пошукаў зніклых на тэрыторыі ЗША.

І ў Кліўлендзе таксама

Тэхналогія агулам тэстуецца на Зямлі - і будзе ўжытая на ёй, значна палепшыўшы якасць і хуткасць інтэрнэту. Для свайго пілотнага праекта НАСА ўзяла Кліўленд - самы вялікі горад штата Агаё.

Даследнікі выявілі, што 31% хатніх гаспадарак у горадзе не падлучаныя да шырокапалоснага інтэрнэту. Затым яны разлічылі, што маршрутызатары, якія можна ўмацаваць на звычайных слупах, забяспечаць увесь Кліўленд інтэрнэтам на хуткасці 7,5 мегабіт за секунду.

Гэта цалкам забяспечыць базавыя патрэбы жыхароў. Не выстарчыць гэтага толькі для таго, каб гуляць у складаныя відэагульні і глядзець відэа ў максімальна добрай якасці.

У НАСА кажуць, што развязанне праблемы спатрэбіцца не толькі для асваення Месяца, але мецьме доўгатэрміновы ўплыў на эканоміку ўсіх Злучаных Штатаў і зробіць яе больш справядлівай, забяспечыўшы роўны доступ у інтэрнэт для розных груп насельніцтва.

Кліўлендскі праект цяпер знаходзіцца ў стадыі актыўнай распрацоўкі. Чакаецца, што першыя людзі скарыстаюцца месяцовым інтэрнэтам у 2024-25-м гадах.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках