19 траўня 2024, Нядзеля, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Генеральнай асамблеі ААН хоча дасягнуць вакцынацыі ад каранавіруса усяго свету да канца 2022 года

3
Кіраўнік Генеральнай асамблеі ААН хоча дасягнуць вакцынацыі ад каранавіруса усяго свету да канца 2022 года

Паводле звевстак Універсітэта Джонса Гопкінса, ва ўсім свеце ад COVID-19 у цяперашні час вакцынаваныя 94,5 мільёна чалавек.

Кіраўнік Генеральнай асамблеі Арганізацыі аб'яднаных нацый (ААН) Абдула Шахід заявіў, што будзе дамагацца актыўнага ўзаемадзеяння сусветнай супольнасці, каб да канца 2022 года прышчапіць ад COVID-19 усё насельніцтва планеты, піша unian.net.

Для дасягнення гэтай мэты ён мае намер "скарыстацца сваімі паўнамоцтвамі".

"Генеральная Асамблея складаецца з 193 краін, гэта самы прадстаўнічы інстытут у структуры ААН, - сказаў Шахід на прэс-канферэнцыі. - Я маю намер скарыстацца сваімі паўнамоцтвамі, каб аб'яднаць усіх. Мая задача - забяспечыць, каб мы ўсе прыйшлі да значна больш абнадзейвальных тэрмінаў... у вакцынацыі ўсяго насельніцтва свету да канца 2022 года".

Што да размеркавання вакцын ад каранавіруса ў свеце, Шахід адзначыў, што пачуў пазітыўныя сігналы ад ЗША, Кітая, Індыі, з многіх частак свету, а таксама з боку вытворцаў вакцын.

Паводле звестак Універсітэта Джонса Гопкінса, ва ўсім свеце ад COVID-19 цяпер вакцынаваныя 94,5 мільёна чалавек. Лідар у вакцынацыі ААЭ (прышчэплена 93,1% насельніцтва), Партугалія (86,4%), Чылі (83%), Катар (82,1%) і Мальта (81,7%).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках