26 красавiка 2024, Пятніца, 20:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выйшаў на свабоду палітвязень Дзмітрый Фурманаў

6
Выйшаў на свабоду палітвязень Дзмітрый Фурманаў
ДЗМІТРЫЙ ФУРМАНАЎ

Ён адседзеў незаконны тэрмін, прысуджаны ўладамі.

Палітвязень Зміцер Фурманаў, які праходзіў паводле «справы Ціханоўскага», сёння выйшаў на волю з калоніі «Віцьба», піша «Радыё Свабода».

Дзмітрый Фурманаў - адзін з фігурантаў «справы Ціханоўскага», быў у камандзе Сяргея Ціханоўскага і адміністраваў канал «Краіна для жыцця», а з пачаткам збору подпісаў стаў каардынатарам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Фурманава затрымалі 29 траўня на пікеце ў Гародні і прызналі вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў. Як і іншыя фігуранты справы, Фурманаў быў прызнаны палітвязнем. Ён атрымаў 2 гады калоніі агульнага рэжыму.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках