20 красавiка 2024, Субота, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Дылеўскі: Мы павінны ламаць гэтую сістэму

Сяргей Дылеўскі: Мы павінны ламаць гэтую сістэму

Чым сітуацыя ў Беларусі падобная на серыял «Гульня ў кальмара»?

Лідар «Беларускага аб'яднання рабочых» (БАР) Сяргей Дылеўскі параўнаў сітуацыю ў нашай краіне з самым рэйтынгавым серыялам Netflix - «Гульнёй у кальмара»:

- Дык што ж у ім добрага, спытаеце вы. Мора крыві, жорсткасць, абясцэньванне чалавечага жыцця. Прызнаюся шчыра, я спачатку падумаў таксама. Аднак з праглядам кожнай новай серыі прыйшло разуменне іншага боку гэтага, у нейкай ступені жорсткага серыяла. Вы спытаеце: а прычым тут Беларусь? Паспрабую растлумачыць.

Гэты серыял паказвае сітуацыю ў Беларусі: тут гульня на выжыванне, гульня, прыдуманая багатым псіхам для багатых псіхаў, для якіх просты чалавек - гэта смецце, жыццё якога не вартае нічога.

Тут праблема закрэдытаванасці насельніцтва, праз якую чалавек гатовы на ўсякія прыніжэнні і рызыкі, каб выкараскацца з пазыковай ямы. Як і ў серыяле, у нас няма імёнаў і прозвішчаў. Для «ўлады заможных» мы не асобы, мы нумары (і гэта не жарт, зазірніце ў свой пашпарт). Для дзяржавы не важнае вашае прозвішча. Усюды, ва ўсіх дакументах і паперах, патрэбен парадкавы нумар. І тут для нас, для нумароў, ёсць выбар: змірыцца і здохнуць або змагацца, каб змяніць сваё жыццё.

Я не заклікаю людзей змагацца з рэжымам, узяўшы ў рукі сякеры і вілы, я проста хачу сказаць, што для таго, каб змяніць сваё жыццё і сваю краіну, мы павінны змагацца, мы павінны ламаць гэтую сістэму, як гэта зрабіў галоўны герой у апошняй серыі.

Змагайся, Беларусь!

Бастуй, Беларусь!

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках