28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія цыгарэты на паўмільёна еўраў спрабавалі завезці ў Літву пад выглядам пюрэ

7
Беларускія цыгарэты на паўмільёна еўраў спрабавалі завезці ў Літву пад выглядам пюрэ

Іх затрымалі ў пункце пропуску «Мядзінінкай».

18 кастрычніка літоўскія мытнікі перахапілі чарговую партыю беларускіх цыгарэт.

Грамадзянін Беларусі за стырном грузавога аўтамабіля заязджаў у Літву праз пункт пропуску «Мядзінінкай». Паводле дакументаў ён вёз 12 тон сухога бульбянога пюрэ ў Літву і Латвію. Пры сканаванні аўтамабіля высветлілася, што ў некаторых скрынках знаходзяцца цыгарэты.

Усяго было канфіскавана амаль 127 тысяч пачкаў цыгарэт Minsk і NZ Gold. Іх кошт, уключаючы падаткі, ацэньваецца на больш чым 446 тысяч еўраў. Кіроўцу вызвалілі пад заклад, паведамляе літоўская мытня.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках