24 красавiка 2024, Серада, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіны ЕЗ абмяркуюць на саміце новыя санкцыі супраць Лукашэнкі

2
Краіны ЕЗ абмяркуюць на саміце новыя санкцыі супраць Лукашэнкі

ЕЗ разгледзіць 22 кастрычніка далейшыя крокі для спынення нелегальнай міграцыі ў ЕЗ праз Беларусь.

Еўразвяз на саміце ў Брусэлі 22 кастрычніка разгледзіць магчымасць увядзення новых санкцый супраць Беларусі з мэтай спынення нелегальнай міграцыі ў Еўропу праз тэрыторыю гэтай краіны. «Тэма міграцыі стала яшчэ больш актуальнай для Польшчы, Літвы і Нямеччыны праз гібрыдныя акцыі, якія прымаюцца прэзідэнтам Лукашэнкам. Мы пагаворым пра тое, якія яшчэ тыпы санкцый, эканамічных санкцый, мы можам прыняць, каб ясна паказаць, што мы асуджаем гэты тып гандлю людзьмі», - заявіла канцлерка ФРГ Ангела Мэркель журналістам у чацвер, 21 кастрычніка, паведамляе DW.

Са свайго боку прэм'ер-міністр Латвіі Крыш'яніс Карыньш папярэдзіў, што калі Еўразвяз не будзе абараняць свае знешнія межы, то шэнгенская зона будзе пад пагрозай. «У Латвіі, у краінах Балтыі, мы бачым цяпер гібрыдную атаку з Беларусі. Яна бязлітасная і бесперапынная. Беларусь дастаўляе людзей з трэціх краін на сваю тэрыторыю, і гэтых людзей заахвочваюць і праштурхоўваюць праз мяжу ў Еўропу. Гэта недапушчальныя паводзіны. Як дэмакратыі мы абавязаны абараняць нашы межы», - падкрэсліў Карыньш.

З жніўня ў Нямеччыну праз Беларусь нелегальна прыбыла ўжо больш за 4,3 тысячы мігрантаў пераважна з Ірака, Сірыі, Емена і Ірана. Між тым за ўвесь перыяд са студзеня да ліпеня 2021 года ў ФРГ праніклі па «беларускім маршруце» толькі 26 чалавек. У жніўні колькасць нелегалаў падскочыла да 474, а ў верасні - да 1914 чалавек. Кіраўнік МЗС ФРГ Хорст Зеехофер выказаў меркаванне, што ключ да развязання праблемы міграцыі па «беларускім маршруце» знаходзіцца ў Расеі.

Саміт ЕЗ у Брусэлі

Двухдзённы саміт ЕЗ адкрыўся ў чацвер, 21 кастрычніка, у Брусэлі. У першы дзень яго ўдзельнікі, сярод іншага, абмяркоўваюць праблему рэзкага росту коштаў на энэрганосьбіты, між іншым на газ. У пятніцу ў цэнтры ўвагі кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін Еўразвязу апынуцца міграцыйная палітыка і лічбавыя тэхналогіі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках