27 красавiка 2024, Субота, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля мяжы з Беларуссю палякі зноў знайшлі цела мужчыны

9
Каля мяжы з Беларуссю палякі зноў знайшлі цела мужчыны

Гэта сёмая смерць у памежнай зоне.

Раніцай 22 кастрычніка патруль польскай памежнай службы знайшоў цела невядомага мужчыны недалёка ад беларускай мяжы каля вёскі Кусцінцы. Гэты раён уваходзіць у памежную зону, дзе дзейнічае надзвычайнае становішча, паведамляе «Белсат».

Памежнікі, якія патрулююць мясцовасць у гэтым раёне, звярнуліся ў паліцыю адразу пасля выяўлення цела мужчыны.

«У цяперашні час следчыя і апазнавальныя мерапрыемствы праводзяць супрацоўнікі паліцыі пад наглядам пракуратуры», – сказаў Томаш Крупа, прэс-сакратар Падляскай паліцыі.

Ён дадаў, што на гэты момант паліцыя не знайшла пры мужчыну ніякіх дакументаў, таму складана вызначыць, кім ён быў і як апынуўся ў гэтым лясным масіве.

Справай займаюцца паліцыя і пракуратура.

У апошні час звесткі пра смерць на беларуска-польскай мяжы прыходзяць усё часцей.

Толькі ўчора ратавальнікі дасталі з ракі Буг цела 19-гадовага мігранта з Сірыі. Цяпер акалічнасці смерці маладога чалавека расследуюцца. А 14 кастрычніка польскія памежнікі заяўлялі, што ў памежнай зоне на тэрыторыі, дзе ўведзенае надзвычайнае становішча, знайшлі цела 24-гадовага сірыйца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках