30 лiстапада 2021, aўторак, 21:05
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядае самы дарагі дом, які прадаецца ў Беларусі

53
Як выглядае самы дарагі дом, які прадаецца ў Беларусі

За яго просяць 3,3 мільёна даляраў.

У Менску прадаецца катэдж за 3,3 мільёна даляраў. Знаходзіцца ён у квартале элітнай забудовы за Нацыянальнай бібліятэкай і, падобна, гэта на сёння самы дарагі прыватны дом у краіне, які прадаецца, піша realt.by.

Наш інтарэс падаграваецца яшчэ і тым, што ён пазіцыянуецца як «дом для гурманаў нерухомасці». Паглядзім, што з сябе ўяўляе гэты дом.

Дом пабудаваны паводле індывідуальнага праекту і «спалучае ў сабе лёгкасць і функцыянальнасць канструкцый з экалагічна чыстых натуральных матэрыялаў».

У апісанні таксама паведамляецца, што ў ім «выкарыстаныя энэргаашчадныя тэхналогіі, абсталяванне і матэрыялы», а дызайн інтэр'еру – «лаканічны і вытанчаны». Для зручнасці перамяшчэння па доме дызайнеры паклапаціліся пра стварэнне «беспарогавага» асяроддзя. У будынку ўвесь час падтрымліваецца камфортны ўзровень вільготнасці паветра.

Агульная плошча катэджа – 524,3 «квадрата», з іх жылая – 235,6.

У доме тры спальні, пяць гардэробных і чатыры санвузлы. Ёсць кабінет. А яшчэ кухня на 30 м², гасцёўня на 100 «квадратаў» з камінам пасярэдзіне (дроўны камін JC Bordelet Eva).

Акрамя таго, у доме ёсць свая СПА-зона з басейнам і лазняй на дровах. Басейн абсталяваны сістэмай падачы вады, якая стварае эфект плыні ракі, што дазваляе плаваць у ім на доўгія дыстанцыі, пры гэтым з вады адкрываецца від на лужок за вялікім акном.

Памяшканне лазні аздобленае драўнінай магноліі і кедру. У зоне адпачынку ўстаноўленая фінская печ TULIKIVI для барбекю.

У доме ніхто не жыў, ён прадаецца з усёй мэбляй, абсталяваннем і тэхнікай.

Знаходзіцца самы дарагі дом у закрытым жылым комплексе з 14 катэджаў, у раёне за Нацыянальнай бібліятэкай.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».