26 красавiка 2024, Пятніца, 5:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея можа цалкам спыніць пастаўкі газу ў Малдову з 1 лістапада

4
Расея можа цалкам спыніць пастаўкі газу ў Малдову з 1 лістапада

Перамовы бакоў скончыліся безвынікова.

Існуюць высокія рызыкі поўнага спынення Расеяй паставак прыроднага газу ў Малдову пасля 1 лістапада. Пра гэта паведамляюць ТАСС, РІА Навіны і «Коммерсант» са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

Паводле словаў крыніцаў, расейска-малдаўскія перамовы датычна газу, якія праходзяць 21–22 кастрычніка ў Маскве, скончыліся безвынікова. Краіны не змаглі дамовіцца пра падаўжэнне кантракту на пастаўку газу пасля 1 лістапада.

Расейскі бок на перамовах прадстаўлялі намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Козак, а таксама намесніца старшыні кіравання «Газпрама» Алена Бурмістрава і прадстаўнікі ўрада. З боку Малдовы ў Маскву прыязджалі віцэ-прэм'еры краіны Андрэй Спыну і Уладзіслаў Кульмінскі, а таксама кіраўнік «Малдоўгаз» Вадзім Чабан.

Крыніцы ТАСС, РІА Навіны і «Коммерсанта» расказалі, што Расея прапанавала «справядлівы рынкавы кошт з вылучэннем дадатковай 25-адсоткавай зніжкі». Адзінай умовай для атрымання зніжкі Расея назвала вяртанне цягам трох гадоў запазычанасці 700 мільёнаў даляраў, назапашанай за папярэднія гады.

Пры гэтым малдаўская дэлегацыя патрабавала зніжэння кошту газу ў два разы ніжэй за рынкавы.

«У гэтых умовах падпісанне новага доўгатэрміновага газавага кантракту да 1 лістапада вельмі сумнеўнае і існуюць высокія рызыкі поўнага спынення паставак расейскага газу ў Малдову пасля гэтай даты», – сказаў суразмоўца ТАСС.

Напярэдадні ўрад Малдовы ўвёў у краіне рэжым надзвычайнага становішча праз дэфіцыт прыроднага газу. Прэм'ер-міністарка краіны Наталля Гаўрыліца патлумачыла, што ўвядзенне рэжыму надзвычайнага становішча дазволіць набыць неабходную колькасць прыроднага газу з альтэрнатыўных крыніцаў у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі.

Раней улады Малдовы папрасілі экстраннай дапамогі Еўразвязу пасля скарачэння імпарту газу з Расеі і росту коштаў паліва. Гаўрыліца заяўляла, што Малдова сутыкнулася з «сур'ёзным крызісам, звязаным з рэзкім ростам коштаў газу ва ўсім свеце».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках