26 красавiка 2024, Пятніца, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Давайце будзем рэалістамі

5
Давайце будзем рэалістамі

Ва ўсіх нас ёсць два варыянты.

А слабо вам, беларусы, перастаць рачкаваць на рэжым? Можа, пакінем карнікаў без хлеба?

30 жніўня Сяргей Дылеўскі (лідар Беларускага аб'яднання працоўных) і страйкамы абвесцілі ў Беларусі перадстрайкавы стан.

Падтрымліваю ініцыятыву абедзвюма рукамі і заклікаю ўсіх не заставацца ў баку.

Ходзяць думкі, што "страйку не будзе", "ужо праходзілі", "а сям'ю чым карміць"... і г.д.

Давайце будзем рэалістамі. Выходзіць на вулічныя дэманстрацыі, ланцугі салідарнасці, мітынгі, пікеты, акцыі беларусы ў гэты момант не могуць. Ды і дэманстрацыі не нясуць рэжыму ніякай небяспекі, і навошта папаўняць бюджэт новымі штрафамі, а турмы палітвязнямі, якімі нашы гора-праваабаронцы прызнаюць не ўсіх?

У беларускіх турмах, нагадаю, знаходзіцца не 800 палітвязняў, іх блізу дзвюх тысячаў. Сярод іх ёсць мае таварышы і сябры: Мікіта Емяльянаў, Аляксандр Францкевіч, Андрэй Чапюк, Яўген Афнагель, Андрэй Войніч, Сяргей Раманаў, Ігар Аліневіч, Акіхіра-Ханада, і сотні іншых выдатных людзей.

Як вы думаеце, грамадзяне, ці добра ім там сядзіцца? Не забыліся пра іх?

Гэтыя смелыя людзі нават у турмах прымудраюцца страйкаваць і байкатаваць рэжым. Мікіта Емяльянаў, напрыклад, адмовіўся "рачкаваць на рэжым і падпісваць паперы", за што быў пераведзены з калоніі ў памяшканне з чатырох сценаў. Родных ён не бачыў ужо больш за тры гады. З карцара Мікіта практычна не вылазіць, а лісты турэмная адміністрацыя яму не перадае.

Палітвязні, рызыкуючы сваім здароўем, а часам і жыццём, адмаўляюцца працаваць на адміністрацыю. А вы, знаходзячыся на волі, зможаце ўсяго 2 тыдні пасядзець дома?

Вось вы, грамадзяне неверагодныя, якія выходзілі ў жніўні на дэманстрацыі, адкажыце самі сабе на пытанне:

Вы можаце і далей прадаўжаць рачкаваць на гэты фашысцкі рэжым? На Лукашэнку і ягоную зграю? Гатовыя і далей карміць іх са сваіх кішэняў? Карміць гвалт, катаванні, здзекі?

Некаторых беларусаў ужо не вярнуць. Ні Рамана Бандарэнку, ні Сашу Тарайкоўскага, ні Андрэя Зэльцэра. А іхнія каты, пры гэтым рэжыме, не панясуць ніякага пакарання. Іх усё задавальняе і яны гатовыя забіваць далей. А вы гатовыя і надалей карміць і ўтрымліваць іх? Ці ў вас ёсць яйкі, каб проста застацца дома?

Вам не трэба ісці на барыкады, як гэта рабілі многія пратэстоўцы ў жніўні.

Вам не трэба сыходзіць у падполле і змагацца з рэжымам са зброяй у руках, як гэта рабілі анарха-партызаны.

Вам не трэба выходзіць на маршы, як гэта рабілі мільёны беларусаў.

Заплюшчваць вочы на беззаконне немагчыма. Ва ўсіх нас ёсць два варыянты. Або сысці на страйк і перамагчы, або далей быць рабамі і чытаць зводкі навінаў пра новых забітых і палітвязняў.

Выбар за вамі, сябры.

Зміцер Паліенка, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках