26 красавiка 2024, Пятніца, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мэркель скончыліся паўнамоцтвы канцлеркі ФРГ

3
У Мэркель скончыліся паўнамоцтвы канцлеркі ФРГ
АНГЕЛА МЭРКЕЛЬ
ФОТА: DPA/AFP

Яе папрасілі прадоўжыць дзейнасць да выбрання новага ўрада.

Прэзідэнт ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер папрасіў Ангелу Мэркель прадоўжыць урадавую дзейнасць да выбрання новага канцлера Нямеччыны. Пра гэта 26 кастрычніка паведаміла Welt са спасылкай на канцылярыю федэральнага прэзідэнта.

У аўторак адбылося першае пасяджэнне Бундэстага новага склікання. З гэтага дня паўнамоцтвы канцлера афіцыйна спыняюцца.

Адзначаецца, што 26 кастрычніка ў палацы Бельвю Штайнмаер перадасць пасведчанне аб звальненні сябрам федэральнага ўрада.

У той жа час, артыкул 69 Канстытуцыі Нямеччыны прадугледжвае, што прэзідэнт можа прасіць канцлера ці міністра працягнуць дзейнасць да прызначэння пераемніка.

Ні канцлерка, ні міністр не могуць адмовіць у гэтым, падкрэсліла выданне.

Кіраўнік урада можа ўнесці ў Бундэстаг законы або нават новы бюджэт ФРГ, аднак у яго не будзе ранейшай падтрымкі кааліцыі, падкрэсліла Welt.

Мэркель 26 кастрычніка прысутнічала на пасяджэнні Бундэстага ў ложы для гасцей у кампаніі Штайнмаера - упершыню за 31 год не ў якасці дэпутата парламента ФРГ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках