26 красавiка 2024, Пятніца, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сітуацыя для Лукашэнкі ўсё больш нагадвае цугцванг

8
Сітуацыя для Лукашэнкі ўсё больш нагадвае цугцванг

Часу на хаатычныя рухі, як і прасторы для іх, у Бульбянага Лася вельмі мала.

У расейскіх СМІ з'явіліся паведамленні аб тым, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін зноў касуе асабістую сустрэчу з Лукашэнкам і замест удзелу ў пасяджэнні «найвышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы» адпраўляецца 4 лістапада ў Севастопаль.

Гэта стане чарговым сур'ёзным ударам Масквы па Лукашэнку, мяркуе тэлеграм-канал «Нік і Майк»:

- Можна паспрабаваць сутаргава тэлефанаваць у Крэмль, можна закаціць істэрыку большую за ранейшую, падвышаючы стаўкі, а можна ірвануць у Севастопаль 4 лістапада. Хутчэй за ўсё, будзе едкая сумесь першага і другога варыянтаў. Таму што Севастопаль - гэта білет у адзін канец.

Віртуальны саміт «саюзнай дзяржавы», калі такі адбудзецца, не дазволіць развязаць ніводнага сур'ёзнага пытання ў фармаце«плакацца ў камізэльку і хапаць за крысо" і канчаткова пацвердзіць віртуальны характар гэтага ўтварэння. Часу на хаатычныя рухі, як і прасторы для іх, у Бульбянага Лася вельмі мала.

Дарэчы, сюжэты з бессэнсоўнымі раз'ездамі вірусолага Сінія пальцы па чырвоных зонах у Маскве таксама ацанілі па заслугах. Ковід-дысідэнту могуць паставіць мат у выглядзе санітарнага кардона.

Сёння ў палацы сініх пальцаў традыцыйны выходны - ёсць час, каб падумаць, што рабіць. Толькі сітуацыя ўсё больш нагадвае цугцванг.

Са свайго боку мы можам і павінны дапамагчы хунце здзейсніць як мага больш фатальных памылак:

- вакцынуемся;

- выконваем дыстанцыю;

- носім маскі;

- закупляем прадукты;

- застаёмся дома.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках