26 красавiка 2024, Пятніца, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць дэфолтаў у Расеі падскочыла да дзявяцігадовага максімуму

2
Колькасць дэфолтаў у Расеі падскочыла да дзявяцігадовага максімуму

Расейскі рынак карпаратыўнай пазыкі знаходзіцца ў «нестабільным» стане.

Гэта адбываецца праз неспрыяльныя макраэканамічныя ўмовы і падвышэнне адсоткавых ставак, канстатуюць у аглядзе аналітыкі рэйтынгавага агенцтва «Экспэрт РА», паведамляе finanz.ru.

За 2020 года кампаніі, якія пазычылі грошы праз размяшчэнне бондаў, дапусцілі 140 дэфолтаў – максімальную колькасць з 2010 года.

Цікавасць да размяшчэння аблігацый таксама ўстанавіла рэкорд за некалькі гадоў: на фоне зніжэння стаўкі ЦБ да гістарычнага мінімуму мінулым летам бізнэс імкнуўся пазычыць танныя грошы, у той час як фізічныя асобы неслі на біржу зберажэнні з банкаўскіх дэпазітаў.

Аб'ём карпаратыўных аблігацый у абарачэнні вырас на 20%, да 16,3 трыльёна расейскіх рублёў.

У 2021 годзе сітуацыя змянілася: інфляцыя паскараецца, ЦБ РФ падвышае ключавую стаўку і робіць грошы даражэйшымі. На гэтым фоне буйныя кампаніі с высокімі крэдытнымі рэйтынгамі перамыкаюцца на банкаўскія крэдыты: колькасць размяшчэння першакласных эмітэнтаў за студзень-верасень упала амаль удвая - да 429.

Але другі эшалон па-ранейшаму актыўны: кампаніі з крэдытным рэйтынгам ruA, і ніжэйшым, нарошчваюць свой удзел у аблігацыйным рынку, пры гэтым вымушаныя даваць падвышаную прэмію за рызыку, канстатуе «Экспэрт РА».

За першыя тры кварталы аб'ёмы размяшчэння высокапрыбытковых аблігацый на 40% перасягаюць узроўні мінулага года, прычым попыт на іх зыходзіць пераважна ад фізічных асоб, якія прыходзяць на біржу ў пошуках высокіх адсоткаў.

Рост колькасці дэфолтаў ужо выглядае «небяспечным», а ў найбліжэйшыя тры гады іх колькасць можа павялічыцца яшчэ больш, папярэджвае «Экспэрт РА».

Кампаніі «другога эшалона», якія прывабліваюць у асноўным грошы фізічных асоб, выходзілі на рынак з кароткімі аблігацыямі, па якіх з 2022 года ім трэба будзе перажыць хвалю выплаты і аферт - 352 выпуску на агульную суму 555 мрд расейскіх рублёў.

«У большасці кампаній у мадэлі развіцця закладзенае рэфінансаванне пазыкі, а на выплату аперацыйнай грашовай плыні і запасу кэша не выстарчыць», – піша агенцтва.

Гэта азначае, што «другому эшалону» трэба будзе размясціць новыя аблігацыі наўзамен тых, па якіх заканчваюцца тэрміны. Але ці змогуць яны гэта зрабіць - застаецца пытаннем.

Фізасобы, якія забяспечвалі 70-100% попыту, не гатовыя да дэфолту, бо прынеслі на рынак нядаўнія дэпазіты; убачыўшы, што кампаніі не здольныя расплаціцца, яны могуць спыніць фундаванні ў новыя выпускі, што для рынку будзе мець «разбуральныя» наступствы, мяркуюць у «Экспэрце РА».

Тыповы інвестар-«фізік», як паказаў апытанне ЦБ, - гэта чалавек працаздольнага ўзросту, з прыбыткам, вышэйшым за сярэдні, вышэйшай, збольшага тэхнічнай адукацыяй і сям'ёй. Пры гэтым пятая частка «новаспечаных» кліентаў брокераў не гатовая да страты нават часткі ўкладанняў, хоць часцяком выбірае высокарызыкоўныя інструменты.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках