27 красавiка 2024, Субота, 3:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэвалюцыю робяць практыкі

8
Рэвалюцыю робяць практыкі
фота: Reuters/tut.by

Кожны можа стаць валанцёрам агульнай перамогі.

У нашым маленькім тэлеграмаўскім свеце здарылася адна вялікая перамога. Мы раптам пачалі казаць пра тыя рэчы, якія сапраўды могуць прывесці нас да якаснай перамогі. Не да падоранай санкцыямі, не да прапанаванай былымі і ягонымі паслугачамі, а менавіта да якаснай, якую беларусы здабудуць самі і будуць шанаваць не менш, чым перамогу ў другой сусветнай вайне. І тут, як рэдактар, я сапраўды хвалююся. Бо данесці да журналістаў ідэю не так ужо проста. Тут як і ў бізнэсе: гэтую ідэю трэба прадаць.

І вось, здарыўся той самы цуд беларускай рэвалюцыі, мы пачулі тое самае забытае з дзевяностых слова “страйк”. Але замест таго, каб рыхтавацца, замест таго, каб працаваць на вынік, мы пад добрапрыстойным пачаткам звяртаемся да працэсу: а як гэта арганізаваць, а як гэта правільна аформіць і многія іншыя "а як". І ў выніку мы ўпіраемся ў адно катастрафічнае "нічога".

Фатальная памылка. Непаразуменне. Высветлілася, нам трэба вызначацца што зрабіць, каб нічога не рабіць. Каб застацца дома. Таму што раптам высветлілася, што гэта прынясе ўсім нам якасны вынік адзін раз і надоўга, а значыць - гэта вельмі важны крок.

Ці сапраўды гэта так, як нам малююць? Навошта ўскладняць загадзя простыя рэчы? Чаму замест таго, каб дабівацца выніку мы заганяем сябе ў рамкі "а давайце падумаем"? Можа, таму што мы не практыкі? Бо мы не ўмеем дзейнічаць? А як мы гэта растлумачым тым людзям, якія наважыліся на дзеянні некалі і зараз чакаюць гэтага ад нас? Як растлумачым Бабарыку, Ціханоўскаму, Статкевічу? Думаеце, Марыя Калеснікава абмяркоўвала з кімсьці як парваць пашпарт? Яна проста зрабіла гэта дзеля нас. І такіх прыкладаў сотні і тысячы. Многія з іх зараз чакаюць нашых дзеянняў, якія прынясуць якасны вынік.

Яны не хочуць чуць, як мы абмяркоўваем гэта. Яны хочуць нашай перамогі. І кожны, хто хоча выніку, можа зараз пачаць рабіць. Улёткі? Выдатна! Тэксты і відэа ў сеціве? Яшчэ лепш! Размовы на кухні? Выдатна! Кожны можа стаць валанцёрам нашай агульнай перамогі, кожны можа дзейнічаць.

Тэлеграм-канал «Беларускага аб'яднання працоўных» (БАР)

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках