26 красавiка 2024, Пятніца, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя нечаканыя санкцыі ў дачыненні да рэжыму

1
Новыя нечаканыя санкцыі ў дачыненні да рэжыму

Яны датычацца экалогіі.

Орхуская канвенцыя ААН прызнала пастанову беларускіх уладаў ліквідаваць экалагічнае грамадскае аб'яднанне «Экадом» выпадкам пераследу і выцяснення НДА, паведамляе «Еўрарадыё».

Размова аб канвенцыі Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН «Аб доступе да інфармацыі, удзеле грамадскасці ў прыняцці пастаноў і доступе да правасуддзя ў пытаннях, якія датычацца навакольнага асяроддзя». Яе мэта сярод іншага - падтрымліваць права чалавека на бяспечнае навакольнае асяроддзе.

Калі Беларусь не зробіць крокаў для аднаўлення рэгістрацыі «Экадома» да 1 снежня 2021 года, яе правы і прывілеі ў канвенцыі будуць прыпыненыя з лютага наступнага года.

Наколькі гэтае «ўшчамленне ў правах» балючае для беларускага рэжыму?

«Пакуль можна сказаць, чаго Беларусь не будзе пазбаўленая: Беларусь не будзе пазбаўленая магчымасці ўдзельнічаць у сустрэчах бакоў і галасаваць на іх. А ўсяго астатняга можа быць пазбаўленая. Гэта, з аднаго боку, іміджавыя рэчы: у бюро канвенцыі кожны год мяняецца старшыня, Беларусь не зможа быць старшынёй у бюро. Магчыма, гэта паўплывае на атрыманне міжнароднай тэхнічнай дапамогі. З іншага боку, здаецца, цяпер у кожным выпадку міжнародная тэхнічная дапамога будзе спыненая, так што гэта нічога не дадае», — кажа сябра праўлення арганізацыі і партыі «Зялёныя» Ірына Сухій.

Яна мяркуе, што з праблемамі ў выпадку спынення тэхнічнай дапамогі сутыкнецца Мінпрыроды - далёка не самае багатае міністэрства.

«Трэба разумець, што ўсе гэтыя гады Беларусь у асобе Мінпрыроды сапраўды супрацоўнічала з органамі канвенцыі. І нават на апошняй сустрэчы старон беларускі бок казаў, што адданы прынцыпам канвенцыі і выказвае ёй павагу. Усе папярэднія гады мы бачылі, што краіна спрабавала нешта рабіць хаця б у пытаннях заканадаўства, Мінпрыроды да гэтага ставілася сур'ёзна», - тлумачыць дырэктарка грамадскага аб'яднання «Экадом» Марына Дубіна.

Як цяпер працаваць эколагам у Беларусі? Сухій згаджаецца: прасторы для манеўраў застаецца ўсё менш. Але і спыняцца нельга.

«Калі вельмі моцна пасыпаць свінцом вакол Берасця, то, калі рэжым будзе зрынуты, гэты свінец з зямлі не выкалупаеш за тры дні. Калі высекчы дрэвы, яны таксама за тры гады не вырастуць. Эколагам трэба прадаўжаць працаваць і абараняць права людзей на спрыяльнае навакольнае асяроддзе . Мы будзем старацца гэта рабіць, але магчымасці абмежаваныя».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках