26 красавiка 2024, Пятніца, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сербскія СМІ: Паміж Лукашэнкам і Карычамі «гарбуз трэснуў»

16
Сербскія СМІ: Паміж Лукашэнкам і Карычамі «гарбуз трэснуў»

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра бізнэс сяброў дыктатара, якія трапілі пад санкцыі.

«Лукашэнка выгнаў Карыча з кватэры, дазволіў яму толькі забраць рэчы!». З такім загалоўкам выйшла сербскае выданне «Srpski Telegraf». Жонка магната, Міланка Карыч, выступіла з аспрэчаннем.

Паводле інфармацыі republika.rs, прадстаўнік вядомай бізнэс-дынастыі, магнат Багалюб Карыч, які разам з братамі з сярэдзіны 2000-х развіваў у Беларусі будаўнічыя праекты праз сямейную кампанію Dana Holdings, «патрапіў у крызіс».

«Ягоныя мегаламанскія працоўныя месцы ў Беларусі і Казахстане зачыняюцца. З Менска яны (сям'я) вярнуліся толькі з асабістымі рэчамі, касметыкай і абуткам», – сцвярджаюць сербскія журналісты.

Паводле звестак выдання, паміж Лукашэнкам і Карычамі стасункі абвастрыліся («нібы гарбуз трэснуў») да такой ступені, што ў сербскага магната нібыта нават канфіскавалі нерухомую маёмасць, у тым ліку кватэру.

Выданне нагадвае пра цесныя сувязі паміж Лукашэнкам і Карычамі, якія зручна ўладкаваліся ў Беларусі пасля таго, як даволі доўга ў Сербіі пракуратура расследавала іхнюю камерцыйную дзейнасць.

– Але сур'ёзныя праблемы прадаўжаюцца, асабліва з мінулага года, калі Лукашэнка пайшоў на шосты прэзідэнцкі тэрмін, хоць ягоныя палітычныя апаненты і ўрады заходніх краінаў заяўляюць, што выбары былі відавочна сфальсіфікаваныя, – адзначае «Srpski Telegraf».

Паводле звестак выдання, сям'я магнатаў, якая звыклася з раскошай, сур'ёзна баіцца страціць свае грошы – асабліва з таго часу, як у снежні 2020 года ЕЗ наклаў санкцыі на Dana Holdings за падтрымку цесных стасункаў з Аляксандрам Лукашэнкам. Неўзабаве пасля гэтага адна з кампаній холдынгу абвясціла, што забудоўнікі «Эмірэйтс Блю Скай» і «Дубай Вотер Фронт», якія ўваходзяць у холдынг, заканчваюць у Беларусі дзейнасць у будаўніцтве і прывабліванні інвестыцый.

Паводле звестак сербскіх СМІ, усё гэта паставіла пад пагрозу імперыю Карычаў у свеце нерухомасці, у якой на пачатак мінулага года ў распрацоўцы знаходзілася больш за 7 мільёнаў квадратных метраў праектаў у Беларусі і Казахстане, у тым ліку «Менск Свет», а рынкавы кошт гэтых праектаў пасля заканчэнні ацэньваецца на 13 мільярдаў даляраў.

Цяпер, піша «Srpski Telegraf», бізнэс фактычна спыніўся, а сродкі заблакаваныя. Да таго ж, калі спачатку Багалюб Карыч дзяліў прыбытак ад дэвелаперскіх праектаў у асноўным паміж чальцамі сям'і, то пазней «Лукашэнка адрэагаваў, спытаў, ці плануе ён сур'ёзна задумацца, прадаўжаць працаваць, плаціць заробак усім супрацоўнікам, а не толькі сваёй сям'і... Прагрэсу не было».

«Тым часам Карычы адзін за адным пачалі пакідаць Беларусь, таму хацелі вывезці мэблю, творы мастацтва. Аднак гэтага не дазволілі, дазволілі забраць толькі вопратку», – паведамляе выданне.

Зрэшты, у канцы мінулага года, нагадваюць журналісты, Карычы пракруцілі манеўр для выхаду з-пад санкцый. Калі ЕЗ уключыў Dana Holding у санкцыйны «чорны спіс» за падтрымку рэжыму дзеля асабістай выгады, высветлілася, што ўсяго за некалькі дзён мноства будаўнічых фірмаў былі выключаныя з холдынгу ў Беларусі, а іхняй новай уладальніцай стала кампанія, зарэгістраваная ў ААЭ.

Жонка магната, Міланка Карыч, назвала публікацыю выдання «дэзынфармацыяй» і ў якасці доказу, што кампаніі яе мужа працуюць без праблемаў, даслала журналістам 58-секунднае відэа нібыта з Менска, на якім відаць краны і экскаватары, што вырабляюць будаўнічыя працы.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках