27 красавiка 2024, Субота, 0:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запазычанасць «флагманаў» Беларусі ў крэдытах і пазыках наблізілася да 95 мільярдаў рублёў

3
Запазычанасць «флагманаў» Беларусі ў крэдытах і пазыках наблізілася да 95 мільярдаў рублёў

Пабіты гістарычны рэкорд.

Больш за дзве траціны запазычанасці фармуюць флагманы прамысловасці - 65,2 млрд рублёў на 1 кастрычніка, піша banki24.by. З пачатку 2021 года сума абавязацельстваў прамыслоўцаў вырасла на 22,8%.

Для параўнання: за ўвесь 2020 год прырост запазычанасці склаў 21,1%. Частка крэдытаў і пазык беларускіх прадпрыемстваў намінаваная ў валюце. Таму, калі адбываецца дэвальвацыя рубля да кошыка валют гандлёвых партнёраў, запазычанасць пачынае бурна расці праз курсавыя розніцы.

Унутры прамысловасці галоўны аб'ём запазычанасці ў крэдытах і пазыках прыпадае на апрацоўчыя галіны - 44,2 млрд рублёў на 1 кастрычніка. У флагманаў энэргетыкі пазыкі дасягнулі 17,3 млрд рублёў, у флагманаў здабыўных галін - 3,1 млрд рублёў. Некаторыя буйныя прадпрыемствы беларускай прамысловасці патрапілі пад санкцыі ЕЗ ці ЗША. Самыя яскравыя прыклады – гэта «Нафтан», «Гродна Азот», «Белшына», «Лакафарба», «Беларуськалій», МАЗ і БалАЗ. Запазычанасць у крэдытах і пазыках у флагманаў сельскай гаспадаркі склала на справаздачную дату 6,353 млрд рублёў, у будаўнічым сектары - 1,875 млрд рублёў, у аптовым гандлі - 2,977 млрд рублёў, у раздробным гандлі - 4,107 млрд рублёў, на транспарце - 3,577 млрд рублёў.

Сярод гарадоў больш за астатніх завінаваціўся Менск: сталічныя флагманы назапасілі запазычанасці ў крэдытах і пазыках у суме 21,8 млрд рублёў. А ў рэйтынгу абласцей першае месца ў суме запазычанасці заняла Гарадзенская - 20,4 млрд рублёў. У гэтым рэгіёне ўзводзіцца на грошы з расейскага крэдыту Беларуская АЭС.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках