26 красавiка 2024, Пятніца, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ масава звальняе людзей на «Беларуснафце»

28
КДБ масава звальняе людзей на «Беларуснафце»

Толькі страйк зможа прадухіліць масавыя звальненні.

У вытворчым аб'яднанні «Беларуснафта» працягваюцца масавыя звальненні нелаяльных да дзейнай улады работнікаў. Падрабязнасці гэтага яны распавялі ў каментары «Белсату».

Цяпер ужо былыя работнікі «Беларуснафты» адзначылі, што ў канцы верасня ў цэнтральным офісе з'явілася новая пасада: намеснік генеральнага дырэктара ў пытаннях бяспекі і кадраў. На яе прыняты Аляксандр Ткачоў.

Паводле інфармацыі «Гомельской правды», Аляксандр Ткачоў нарадзіўся 17 верасня 1977 года ў Жлобіне. Скончыў Акадэмію МУС. Працаваў у аддзеле ўнутраных спраў Жлобінскага райвыканкама, упраўленні КДБ у Гомельскай вобласці, намеснікам начальніка ў пытаннях кадраў, ідэалагічнай і арганізацыйнай рабоце Інстытута нацыянальнай бяспекі Беларусі, кіраўніком спраў Гомельскага райвыканкама, потым - старшынёй Гомельскага райсавета дэпутатаў. 22 кастрычніка 2019 года яго прызначылі начальнікам Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама, дзе з ім развіталіся 6 верасня 2021 года.

Як распавялі «Белсату», сваю працу на «Беларуснафце» Ткачоў пачаў з аб'езду даччыных прадпрыемстваў, на якіх распытваў працаўнікоў, у тым ліку раней затрыманых і аштрафаваных за акцыі пратэсту.

«Пытаўся, чаму затрымалі? Як стаўлюся да ўлады? Ці не азлобіла мяне затрыманне?» - распавялі былыя работнікі аб'яднання.

А праз некаторы час палітычна нядобранадзейных пачалі звальняць. Як тлумачыла кіраўніцтва, менавіта пасля званка Ткачова.

Вядома аб звальненні работнікаў прынамсі з сямі прадпрыемстваў канцэрна.

Разам з тым сам Ткачоў сваю віну адмаўляе.

«Вам няправільна паступіла інфармацыя. Я нікога за палітычную пазіцыю не звальняў і звальняць ніколі не буду. Дзякуй, мне было вельмі прыемна з вамі паразмаўляць. Да спаткання», - заявіў ён у размове з карэспандэнтам «Белсату».

Звольненыя ж работнікі адзначаюць, што раней абмяркоўвалі, як пайсці ў страйк.

«Дык дзякуй уладам - зараз знаходзімся ў страйку. Рэжым сам дапамагае нам», - кажа суразмоўца.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках