26 красавiка 2024, Пятніца, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Крэмль ведае, што спробы заняць новыя ўкраінскія тэрыторыі будуць асуджаныя на правал

13
Bloomberg: Крэмль ведае, што спробы заняць новыя ўкраінскія тэрыторыі будуць асуджаныя на правал

У Сенаце ЗША рыхтуюць магутныя санкцыі супраць расейскіх чыноўнікаў, банкаў, дзяржкампаній і нафтагазавых прадпрыемстваў.

Уплыў прыхільнікаў жорсткага курсу ў замежнай палітыцы на Уладзіміра Пуціна вырас на фоне пандэміі і расчаравання прэзідэнта ў Захадзе. Пра гэта паведамляе Bloomberg пераклад - перевод – «Дождь» са спасылкай на блізкія да кіраўніцтва Расеі крыніцы.

Паводле інфармацыі агенцтва, Пуцін адсоўвае на другі план прыхільнікаў скарачэння напружання ў стаўленні да Захаду ў сваім найбліжэйшым асяроддзі. Акрамя таго, Пуцін «усё больш ізалюецца» ад людзей іншых поглядаў праз каранавірусныя абмежаванні.

«Пуцін цяпер успрымае адпор як адзіную мову, якую разумее Захад», – піша Bloomberg.

На гэтым фоне заходнія лідары адзначаюць, што ім цяпер няма пра што размаўляць з Пуціным у пытаннях сітуацыі ва Украіне, паведамляе агенцтва са спасылкай на блізкія да перамоваў крыніцы.

Пры гэтым, паводле звестак Bloomberg, Пуцін сапраўды не плануе пачынаць вайну з Украінай. Канцэнтрацыя сіл на заходняй мяжы краіны павінна паказаць Захаду магчымасць іх выкарыстання пры неабходнасці.

Акрамя таго, як піша Bloomberg, спасылаючыся на блізкія да ўладаў крыніцы, Крэмль ведае, што спробы заняць вялікія аб'ёмы ўкраінскай тэрыторыі будуць «асуджаныя на правал».

Агенцтва зазначае, што, нягледзячы на адсутнасць планаў пачатку вайны, расейскія ўлады не бачаць прычын для паляпшэння стасункаў з Еўропай. Крэмль, паводле інфармацыі Bloomberg, наважыў скарыстацца міграцыйным крызісам на мяжы Беларусі і Польшчы, а таксама праблемамі з пастаўкамі газу для ціску на Еўразвяз. Крыніцы агенцтва паведамілі, што Расея не паскорыць дадатковыя пастаўкі паліва, пакуль не будзе ўхвалены запуск «Паўночнага струменю – 2»

З канца кастрычніка заходнія СМІ і аналітыкі з Conflict Intelligence Team (CIT) паведамляюць аб перамяшчэнні расейскіх войскаў ля мяжы з Украінай. У Крамлі гэтыя звесткі называюць укідамі. У канцы лістапада The New York Times, CBS і Bloomberg распавялі са спасылкай на выведку ЗША аб планах «уварвання» Расеі ва Украіну ў пачатку 2022 года. Пра гэта ж казаў і кіраўнік украінскай выведкі.

У Сенаце ЗША прапанавалі ўвесці новыя санкцыі супраць расейскіх чыноўнікаў, банкаў, дзяржкампаній, нафтагазавых прадпрыемстваў і суверэннай пазыкі Расеі ў выпадку ўварвання ва Украіну.

26 лістапада The Wall Street Journal паведаміла, што Адміністрацыя Джо Байдэна разглядае варыянты дээскалацыі сітуацыі на мяжы Расеі і Украіны перад перамовамі міністраў замежных спраў краін NATO. Паводле звестак газеты, сярод захадаў, якія абмяркоўваюцца, ёсць як узмацненне санкцый супраць Расеі і павелічэнне вайсковай падтрымкі Кіеву, так і абмежаванне вучэнняў NATO ў Еўропе, якія Масква называла правакацыйнымі, і прыпыненне паставак узбраення ва Украіну.

У Крамлі назвалі інфармацыю аб магчымым уварванні Расtі ва Украіну «беспадстаўным нагнятаннем».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках