26 красавiка 2024, Пятніца, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар NATO аб правакацыях РФ: Будуць наступствы, мы назапасілі войскі на ўсходнім флангу

11
Генеральны сакратар NATO аб правакацыях РФ: Будуць наступствы, мы назапасілі войскі на ўсходнім флангу

Енс Столтэнбэрг папярэдзіў Крэмль.

Калі Расея паспрабуе зноў маштабна ўварвацца ва Украіну, гэта будзе мець для яе сур'ёзныя наступствы. Пра гэта сказаў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг падчас брыфінгу, паведамляе liga.net.

Столтэнбэрг адзначыў, што ўжо другі раз за год Расея канцэнтруе паблізу межаў Украіны незвычайна вялікую колькасць войскаў: танкі, артылерыя, бранятанкавыя часткі, беспілотнікі і сістэмы радыёэлектроннай барацьбы, а таксама баяздольныя войскі.

"Гэта нарошчванне вайсковай моцы несправакаванае і невытлумачальнае. Гэта падвышае напружанасць", - сказаў генеральны сакратар NATO і папярэдзіў, што ўсе спробы ўварвання ва Украіну дорага каштавацьме для Расеі.

"У NATO найбольшае ўзмацненне з часоў халоднай вайны. Упершыню ў нашай гісторыі ў нас такая колькасць баяздольных войскаў на ўсходнім флангу Альянсу, здольных даваць адпор на зямлі, у небе і на моры - на Чорным і Балтыйскім. Гэтыя меры павінны прадэманстраваць Расеі, што для яе будуць наступствы, калі яна яшчэ раз прыменіць сілу супраць незалежнай Украіны", - сказаў Столтэнбэрг.

З канца кастрычніка 2021-га шэраг аўтарытэтных амерыканскіх СМІ паведамілі, што Расея нарошчвае войскі ля межаў Украіны. У Дзярждэпе ЗША ўстурбаваныя, што Расея можа "паўтарыць памылку 2014 года".

21 лістапада кіраўнік ГУР Кірыл Буданаў заявіў: Расея можа рыхтаваць уварванне ва Украіну на канец студзеня. Ён заклікаў ЗША проста цяпер даць Украіне дадатковую вайсковую дапамогу.

22 лістапада CNN паведаміў, што ЗША думаюць над выдачай Украіне дадатковай вайсковай дапамогі і адпраўкай вайсковых дарадцаў. Аднак у Белым доме і Пентагоне пакуль не могуць гэтага анансаваць

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках