26 красавiка 2024, Пятніца, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Жукоўскі: Налета будзе іншы трэнер у БАТЭ

1
Віталь Жукоўскі: Налета будзе іншы трэнер у БАТЭ

Каманда з Барысава заваявала «срэбра» чэмпіянату Беларусі ў футболе.

Галоўны трэнер футбольнага клуба БАТЭ Віталь Жукоўскі даў каментар для "Прэсбола" пасля разгромнай перамогі над "Віцебскам" (4:0) у матчы 30-га тура чэмпіянату краіны.

– Без зменаў пасля "Тарпеды". Пераможны склад не мяняюць?

– Не. Сігневіч павінен быў у старце гуляць, але ў яго адбылося атручванне. Ён не павінен быў сёння гуляць, але выйшаў і забіў.

– Якія адчуванні ад срэбра?

– Я вельмі шчаслівы. Не срэбрам. Каманда ўзяла 65 балаў. У такіх умовах: хваробы, траўмы. Было вельмі складана. Вельмі рады за каманду. Яны вялікія малайцы. Усё ж на жылах, за кошт характару. Проста вялікія малайцы.

– Ёсць што сказаць пра вашу будучую трэнерскую кар'еру?

– Так, гэта быў мой заключны матч. Усё. Налета будзе іншы трэнер у БАТЭ. Спадзяюся, што атрымаецца ўсё задуманае, што хочуць у клубе. Такі клуб павінен быць на пазіцыях лідара. Прычым паўсюль. Спадзяюся, што прыйдуць еўракубкі сюды, чэмпіёнствы. Буду гэтаму вельмі рады. Буду сюды прыязджаць. У статусе заўзятара буду хварэць за клуб.

Давайце ўсім падзякую за сезон. Заўзятарам. Вельмі адданыя, шчырыя. Ёсць старэйшае пакаленне. 25 гадоў хварэе. Хтосьці маладзейшы. Самае галоўнае, што шмат дзяцей на трыбунах. Праз дзясяткі гадоў будуць хварэць, перажываць за гэты клуб. Футбалістам сваім рэспект. Сапраўдныя мужчыны. Натхненне ўнутранае, што ёсць такія хлопцы. Прыстойныя, здатныя, з футбольным характарам. Кіраўніцтва дало працу. Далі дапрацаваць. Я, мусіць, адзін трэнер з пяці камандаў, хто заяўляў, што будзе дужацца за чэмпіёнства. Дапрацаваў да канца. Гэта заслуга кіраўніцтва. Такая пастанова прынятая, што мы далей не супрацоўнічаем. Вельмі ўдзячны ўсім за падтрымку. Дзякуй вялікі. Усім удачы. Да новых сустрэчаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках