7 траўня 2024, aўторак, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавыя звальненні ва ўстановах культуры закранулі ўсю Беларусь

7
Масавыя звальненні ва ўстановах культуры закранулі ўсю Беларусь

Дырэкцыя некаторых устаноў схіляе да напісання даносаў у абмен на захаванне працы.

Пасля публікацыі аб зачыстцы ў Філармоніі паступае шмат паведамленняў з Менска і рэгіёнаў аб масавых звальненнях, якія адбываюцца і плануюцца ў дзяржаўных музеях, тэатрах, галерэях, піша кіраўнік Рады Беларускай Культуры Сяргей Будкін на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«На жаль, не пра ўсё публічна мы можам казаць з прычыны бяспекі людзей. Але ў агульных рысах сітуацыя выглядае на сёння так:

- З Нацыянальнага гістарычнага музея могуць звольніць дзясяткі чалавек.

- З Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры прыбіраюць нават загадчыкаў яго філіялаў. Паводле нашай інфармацыі, штат аднаго з філіялаў вычышчаны амаль цалкам!

- Звальняюць паводле дамовы бакоў і паступова, каб не было грамадскага рэзанансу. Заявы падпісваюць рознымі датамі.

- Дырэкцыя некаторых устаноў культуры схіляе да напісання даносаў у абмен на захаванне працоўнага месца.

- Новы інструмент маніпуляцый - характарыстыка з месца працы. Дакумент абавязковы для тых, хто ідзе ў дзяржструктуру. Звольненым выдаюць паперы, дзе выключаюць такую магчымасць», - напісаў Сяргей Будкін.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках