26 красавiка 2024, Пятніца, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнікі МУС Украіны і Польшчы абмеркавалі сітуацыю на беларускай мяжы

2
Кіраўнікі МУС Украіны і Польшчы абмеркавалі сітуацыю на беларускай мяжы

Міністры ўнутраных спраў абмеркавалі магчымыя сцэнары далейшага развіцця падзей на граніцах з Беларуссю.

Міністр унутраных спраў Украіны Дзяніс Манастырскі і кіраўнік МУС Польшчы Марыюш Каміньскі правялі сёння тэлефонную размову, у якой абмеркавалі сітуацыю на беларускай мяжы, бачанне далейшага развіцця падзей і планаў рэагавання, паведамляе прэс-служба МУС Украіны.

Манастырскі паінфармаваў свайго калегу пра дэталі спецыяльнай памежнай аперацыі «Палессе», якую Украіна праводзіць на мяжы з Беларуссю.

Каміньскі паведаміў аб часовай дээскалацыі напружання, а таксама пра змену тактыкі мігрантаў: цяпер яны спрабуюць прарвацца праз мяжу малымі групамі. Каміньскі папярэдзіў Украіну пра высокую верагоднасць гібрыдных нападаў супраць Украіны і запэўніў у гатоўнасці Польшчы падтрымліваць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

«Мы ўсведамляем магчымыя сцэнары далейшага развіцця падзей, якія могуць быць рэалізаваны супраць Украіны, каб падарваць стабільнасць нашай дзяржавы, развеяць яе ўвагу і сілы, а таксама, нейкім чынам, пагоршыць яе дачыненні з Польшчай і ЕЗ», - заявіў Манастырскі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках