25 студзеня 2022, aўторак, 19:36
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Памежная служба Польшчы: Больш за 10 тысяч мігрантаў хочуць перасячы мяжу ЕЗ з Беларуссю

Памежная служба Польшчы: Больш за 10 тысяч мігрантаў хочуць перасячы мяжу ЕЗ з Беларуссю

Дзеянні мігрантаў па-ранейшаму рашуча падтрымліваюцца спецслужбамі Беларусі.

У аўторак, 30 лістапада, прэс-сакратарка памежнай службы Польшчы Ганна Міхальская расказала на прэс-канферэнцыі, што ў Беларусі амаль 10 тысяч замежнікаў плануюць нелегальна перасекчы мяжу.

Пра гэта паведамляе РАР.

«Цяпер у наваколлях ціха. Няма спроб перасячы мяжу сілай», - адзначыла спікер польскай памежнай службы.

З ейных слоў, пакуль невядома, колькі мігрантаў знаходзяцца бліжэй да мяжы, а колькі ў глыбіні краіны. Ёсць інфармацыя, што многія ўцекачы пакуль знаходзяцца ў лагістычным цэнтры, які размешчаны недалёка ад памежнага перахода Брузгі.

«Мы не назіраем лагераў ля мяжы. Людзі зараз не разбіваюць лагеры, а іх перавозіць на грузавіках беларускі бок. Можа быць з гэтага цэнтра, а можа быць з іншых месцаў, дзе яны збіраюцца», - расказала Міхальская.

Нагадаем, прэс-сакратар міністра-каардынатара польскіх спецслужбаў Станіслаў Жарын заявіў, што ў апошні дзень зафіксавалі менш спроб прарыву мяжы мігрантамі. Аднак дзеянні мігрантаў па-ранейшаму рашуча падтрымліваюцца спецслужбамі Беларусі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».