25 студзеня 2022, aўторак, 20:36
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна завяршае 2021 год з самым высокім даляравым ВУП за ўсю сваю гісторыю

12
Украіна завяршае 2021 год з самым высокім даляравым ВУП за ўсю сваю гісторыю

Пра гэта распавяла міністарка эканомікі Украіны.

Украіна завяршае 2021 з самым высокім даляравым ВУП за ўсю сваю гісторыю, арыентыровачна гэта 195 млрд даляраў. Пра гэта распавяла першая віцэ-прэм'ер-міністарка Украіны - Міністр эканомікі Украіны Юлія Свірыдзенка падчас анлайн сустрэчы паміж прадстаўнікамі ўрада Украіны і найбуйнейшымі міжнароднымі інвестыцыйнымі кампаніямі і фондамі. Пра гэта паведамляе «Правительственный портал».

У ходзе сустрэчы прадстаўніца ўкраінскага ўрада паінфармавала інвестараў аб паступовым паляпшэнні макраэканамічных паказчыкаў і прагнозах на найбліжэйшы год.

«Наша мэта забяспечыць сталасць асноўных паказчыкаў: рост ВУП, павелічэнне золатавалютных рэзерваў, стрымліванне інфляцыі ў дапушчальных межах. Мы імкнёмся давесці бізнэс-клімат ва Украіне да найлепшых сусветных стандартаў. Добрая навіна ў тым, што Украіна завяршае 2021 з самым высокім даляравым ВУП за ўсю сваю гісторыю, арыентыровачна 195 млрд даляраў», - адзначыла Свірыдзенка.

Налета, паводле слоў віцэ-прэм'ера, урад плануе выйсці на высокія тэмпы росту ўнутранага валавога прадукту дзякуючы старту шэрагу праграм. Між іншым, маштабная тэрмамадэрнізацыя жылых дамоў, комплекснае аднаўленне сістэм арашэння на Поўдні Украіны, масавае таннае іпатэчнае крэдытаванне, актыўнае фінансаванне экспарцёраў для далейшага нарошчвання экспарту.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».