26 красавiка 2024, Пятніца, 10:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея не гатова прымаць беларускія ўгнаенні

18
Расея не гатова прымаць беларускія ўгнаенні

Рашэнне аб перавалцы ўгнаенняў з Беларусі праз парты Мурманскай вобласці не прынятае.

Рашэнне аб перавалцы ўгнаенняў з Беларусі праз парты Мурманскай вобласці пакуль не прынятае. Праз санкцыі Захаду Беларусь вымушана шукаць альтэрнатыўныя шляхі паставак угнаенняў. Адным са шляхоў разглядаюцца Мурманскія парты, паведаміў губернатар Мурманскай вобласці Андрэй Чыбіс, піша Interfax.

У снежні набудуць моц санкцыі Злучаных Штатаў. У выніку праз Літву перастануць перавозіць прадукцыю «Беларуськалію». Летась калійныя ўгнаенні склалі чацвёртую частку ўсіх грузаў у порце ў Клайпедзе.

Калійныя ўгнаенні афіцыйны Менск збіраецца перанакіроўваць у Расею і, сярод іншага, у Кітай і ў цэлым на Усход. Раней губернатар Мурманскай вобласці Андрэй Чыбіс расказваў, што ўгнаенні з Беларусі можна будзе накіраваць у парты «Лаўна» і «Тулома».

«Мы адпрацоўваем гэта пытанне з нашымі беларускімі партнёрамі, пакуль ніякіх рашэнняў няма», - сказаў Чыбіс.

Санкцыі могуць закрануць і расейскія кампаніі, якія супрацоўнічаюць з рэжымам, у тым ліку могуць пацярпець і парты ў Мурманску.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках