26 красавiка 2024, Пятніца, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне заявілі аб крытычнай рызыцы праз імпарт беларускай энэргіі

3
Ва Украіне заявілі аб крытычнай рызыцы праз імпарт беларускай энэргіі

Украінскія ЦЭС і ЦЭЦ маюць неабходны запас магутнасці для вырабу недастатковай энэргіі.

Пастанова НЭК "Укрэнэрга" імпартаваць электрычную энэргію з Беларусі стварае крытычныя рызыкі для Украіны. Пра гэта выданню vesti.ua паведаміла крыніца ў Мінэнэрга. Аб пачатку паставак электраэнэргіі з Беларусі ўчора на пасяджэнні Камітэта энэргетыкі і жыллёва-камунальных паслуг заявіў кіраўнік управы НЭК "Укрэнэрга" Уладзімір Кудрыцкі.

"Мы маем вельмі няпростыя стасункі з суседзямі. Напрыклад, з Беларуссю і Расеяй. І імпартаваць цяпер ад іх электрычную энэргію, значыць, паставіць нашу краіну пад яшчэ большую энэргетычную залежнасць. Акрамя таго, толькі паўгода таму НКРЭКУ прыняла пастанову аб забароне паставак электраэнэргіі з гэтых краін", – адзначыла крыніца.

Яна таксама дадала, што цяпер унутраныя вытворцы электраэнэргіі маюць магчымасць вырабіць адсутную колькасць энэргіі і паставіць яе ўкраінскім спажыўцам.

"Украінскія ЦЭС і ЦЭЦ маюць неабходны запас магутнасці для вырабу адсутных 600 МВт/гадзін, якія закупляюцца ў беларусаў. Больш за тое, цяпер яны фактычна прастойваюць. Некаторыя станцыі і цеплацэнтралі працуюць на адным блоку, што фактычна з'яўляецца аварыйнай сітуацыяй. Наша энэргетыка нясе страты, пры гэтым для замежных імпарцёраў ствараюцца найлепшыя ўмовы. НЭК мае ўсе інструменты, каб правесці аўкцыён і закупіць электрычную энэргію ва ўкраінскіх вытворцаў, як гэта было раней, але з нейкай прычыны гэтага не адбываецца", - падсумавала крыніца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках