Амаль 11 тысячаў мігрантаў патрапілі ў Нямеччыну праз Беларусь
12- 13.12.2021, 21:16
- 8,958
За апошнія тыдні плынь мігрантаў зменшылася.
З пачатку года ў Нямеччыну праз Беларусь прабраліся 10918 мігрантаў.
Нямецкая паліцыя адзначае, што апошнія тыдні плынь мігрантаў зменшылася. За апошні тыдзень у ФРГ праз Беларусь і Польшчу трапілі 84 чалавекі.
Са студзеня да ліпеня ў Нямеччыну патрапілі 26 чалавек з беларускім следам, у жніўні – 474, у верасні – 1903. У кастрычніку ў ФРГ праз Беларусь патрапіла рэкордная колькасць нелегальных мігрантаў – 5285. У лістападзе іх колькасць зменшылася да 2849.