Колькі будзе выходных у беларусаў у навагоднія дні?
2- 2.12.2021, 9:54
- 17,674
Іх колькасць можна павялічыць, калі далучыцца да страйку.
Выходных на калядныя і навагоднія святы ў беларусаў выпадае няшмат, піша myfin.by. Улады самі даюць падставу далучыцца да агульнанацыянальнага страйку для тых, хто яшчэ працягвае хадзіць на працу.
Каляды 25 снежня 2021 года і 1 студзеня 2022 года прыпадаюць на суботу. Дарэчы, 25 снежня 2022 года (Каляды) таксама будуць у выходны дзень - нядзелю.
Божае Нараджэнне паводле РПЦ, 7 студзеня 2022 года, прыпадае на пятніцу, так што будзем адпачываць тры дні запар.
У 2022 годзе запланаваны яшчэ пераносы працоўных дзён у сувязі са святамі. Пастановай «савета міністраў» ад 11 кастрычніка 2021 г. №572 раней быў зацверджаны графік пераносу працоўных дзён у 2022 годзе.
Згодна з дакументам у 2022 годзе будуць перанесены:
7 сакавіка (панядзелак) - на суботу 12 сакавіка;
2 траўня (панядзелак) - на суботу 14 траўня.
Арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) дадзенае права пераносіць працоўныя дні ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.