26 красавiка 2024, Пятніца, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» руйнуецца на вачах

19
«Белавія» руйнуецца на вачах

Як дзейнічаюць санкцыі, якія нібыта «не працуюць».

У апошнія дні з флоту «Белавія» былі выведзены яшчэ як мінімум два Boeing 737-800. Паветраныя судны з рэгістрацыйнымі нумарамі EW-438PA і EW-543PA прыбылі ў Стамбул, дзе «страцілі» беларускую рэгістрацыю EW і здабылі нумары Сан-Марына T7-438 і Ірландыі EI-GYP, пасля чаго іх перагналі ў аэрапорты Вонсдрэхта (Нідэрланды) і Астравы (Чэхія).

Гэта вынік увядзення санкцый, «якія не працуюць». Такімі тэмпамі ад беларускай авіяцыі застанецца толькі непрыемны ўспамін, звязаны з міграцыйным крызісам і захопам самалёта, піша тэлеграм-канал Беларускага аб'яднання рабочых (БАР).

У памяці ўсплываюць жнівеньскія кадры працаўнікоў «Белавія» з плакатамі, а таксама стасункі прадстаўнікоў калектыву з начальствам. Паводле звестак «Медыязоны», 14 жніўня супрацоўнікі «Белавія» сустрэліся з кіраўніцтвам у цэнтральным офісе. Суразмоўца выдання ўдакладніў, што начальства прасіла падначаленых не выходзіць у забастоўку, «інакш кампанія памрэ сёння ж».

Ну што, сябры, думкі аб забастоўцы адкінулі ў бок, а кампанія ўсё адно памірае, вялікую колькасць самалётаў ужо давялося вярнуць. Ці тое яшчэ будзе.

Гэтая праблема датычыць кожнага беларускага працоўнага, які паддаўся на ўгаворы і запалохванні кіраўніцтва і з разлікам, што ўсё нармалізуецца, выйшаў на працу. 27 гадоў верылі тырану, калі грамадства прачнулася ад анабіёзу і расплюшчыла вочы, то мы раптам павяліся на словы начальнічкаў, якія ўдзельнічалі ў крадзяжах на выбарах нашых з вамі галасоў, і паверылі ў тое, што ўсё яшчэ можна «нармалізаваць».

Не, сябры, нармальнага жыцця ўжо не будзе з гэтым рэжымам. Назад адкаціць ужо нічога не атрымаецца. Метамарфозы, якія адбываюцца з нашым грамадствам і краінай, незваротныя. Змены, хочаце вы гэтага ці не, вядуць нас да змены дзейнага рэжыму. А вось на што мы яго будзем мяняць, будзе залежаць толькі ад саміх людзей.

Зрабіце правільны выбар, застаньцеся дома. Гэта адзіны бяспечны спосаб змяніць сітуацыю ў нашай краіне. Калі законы і суды накіраваныя на расправу з іншадумствам, разлічваць на нейкія законныя ці бюракратычныя шляхі зменаў - глупства.

Ратуйце радзіму.

Бастуй, Беларусь!

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках