26 красавiка 2024, Пятніца, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта быў адзін выразны стрэл - і цяпер у акупацыйных войсках баяцца служыць»

1
«Гэта быў адзін выразны стрэл - і цяпер у акупацыйных войсках баяцца служыць»
Фота: Getty Images

Міністр абароны Украіны распавёў аб ужыванні Bayraktar на Данбасе.

Ужыванне ўдарных беспілотнікаў Bayraktar было змушаным і разавым захадам для знішчэння зброі ворага. Аб гэтым заявіў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў падчас гадзіны пытанняў ураду ў Вярхоўнай Радзе.

«Мы не парушаем Менскія дамоўленасці. Мы не атакуем у зоне правядзення аперацыі Аб'яднаных сіл. У выпадку, калі акупацыйныя войскі чыняць парушэнні рэжыму цішыні, забіваюць нашых вайскоўцаў, мы папярэджваем праз СЦКК праз СММ АБСЕ, каб яны спынілі парушэнне дамоўленасцей, рэжыму цішыні» - сказаў ён.

Рэзнікаў дадаў, што, калі гэты механізм не спрацоўвае, то Узброеныя сілы, карыстаючыся артыкулам 51 статута ААН - права на самаабарону, ужываюць усе неабходныя сілы і сродкі.

«Мы былі вымушаныя выкарыстаць Bayraktar з адным дакладным стрэлам па адпаведнай гарматнай устаноўцы. Паводле звестак выведкі, сёння ў акупацыйных войсках ужо баяцца запісвацца на кантракт і служыць на такіх устаноўках. Яны разумеюць, чым гэта можа скончыцца», - сказаў міністр.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках