26 красавiка 2024, Пятніца, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бельгія ўзмацняе карантын для стрымлівання эпідэміі каранавіруса

Бельгія ўзмацняе карантын для стрымлівання эпідэміі каранавіруса

Экспэрты асцярожныя ў сваіх прагнозах аб далейшым развіцці эпідэміі.

Ва ўрадзе Бельгіі анансавалі ўзмацненне карантынных абмежаванняў для стрымлівання распаўсюджвання каранавіруса, піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Le Soir.

З панядзелка 6 снежня масавыя мерапрыемствы ў памяшканнях будуць дазволеныя з удзелам не больш чым 200 чалавек, з патрабаваннем ковід-сертыфіката, маскі і месцаў для сядзення. Правядзенне карпаратываў забараняецца.

Кірмашы могуць прадоўжыць працу, але наведвальнікам неабходна насіць маскі і на ўваходзе паказаць ковід-сертыфікат.

Аматарскія спартовыя падзеі ў памяшканнях забараняюцца, а прафесійныя спаборніцтвы павінны праходзіць без публікі.

На сустрэчы чальцоў урада не знайшла падтрымкі рэкамендацыя экспэртаў абмежаваць час працы рэстарацый да 20:00 - ім дазволяць і далей працаваць да 23:00.

Адносна работы школ была прынятая кампрамісная пастанова. Экспэрты прапаноўвалі як мінімум на 10 дзён закрыць дзіцячыя садкі і пачатковыя школы, але іх прапанову не падтрымалі. У выніку дамовіліся, што з панядзелка дзецям ад 6 гадоў трэба будзе насіць маскі, і гэтыя ўстановы перад каляднымі вакацыямі закрыюцца тыднем раней - з 20 снежня, за выключэннем для дзяцей бацькоў, якія забяспечваюць працу крытычнай інфраструктуры. Сярэдняя і старэйшая школа будзе вучыцца ў мяшаным фармаце.

Бельгія, як і большасць краін Еўропы, праходзіць чарговую хвалю эпідэміі. Дзённыя паказчыкі на мінулым тыдні абнавілі рэкорды, перавысіўшы 20 тысяч (насельніцтва Бельгіі - 11,5 млн).

На 3 снежня ў Бельгіі шпіталізаваныя 3707 пацыентаў з каранавірусам, з іх 821 - у палатах інтэнсіўнай тэрапіі.

Экспэрты асцярожныя ў сваіх прагнозах аб далейшым развіцці эпідэміі, адзначаючы, што далей можа назірацца альбо «плато», альбо спад захворвання.

Бельгія - адна з краін ЕЗ з высокімі паказчыкамі вакцынацыі ад каранавіруса, поўны курс вакцынацыі прайшлі 75,5% дарослага насельніцтва і больш за 15% ужо атрымалі ўзмацняльную трэцюю дозу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках