26 красавiка 2024, Пятніца, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мігранты расказалі пра ультыматум лукашыстаў

10
Мігранты расказалі пра ультыматум лукашыстаў

У «Брузгах» нелегалаў зганяюць на «мітынгі».

Удзень 4 снежня мужчыны і дзеці выйшлі на чарговую акцыю пад гандлёва-лагістычным цэнтрам «Брузгі», дзе звыш тысячы чалавек знаходзяцца пад кантролем беларускіх сілавікоў, «людзей у цывільным» і ўзброеных «зялёных чалавечкаў» без апазнавальных знакаў, перадае «Белсат».

Мітынг праходзіць за агароджай, па другі бок якой стаяць людзі ў вайсковай форме. Мігранты трымаюць некалькі «набораў» плакатаў з аднолькавымі надпісамі.

Ці санкцыянаваная акцыя, невядома. Але, як і ранейшыя акцыі ў «Брузгах», яе не разганяюць: сілавікі толькі ахоўваюць перыметр, дзяржаўныя беларускія СМІ робяць рэпартажы.

Тым часам расейская «Новая газета» піша, што з ёй звязаліся сірыйскія мігранты, якія знаходзяцца на беларуска-польскай мяжы. Яны расказалі, што ў лагер прыходзілі два чалавекі (адзін у вайсковай форме і адзін у цывільным), якія паведамілі, што даюць мігрантам тры дні, каб тыя прарваліся ў Польшчу, інакш іх дэпартуюць у Сірыю.

Са слоў суразмоўцаў «Новой газеты», у «Брузгах» цяпер застаецца блізу 1400 чалавек, большасць з якіх - курды з Ірака і Сірыі.

Спробы нелегальнага пераходу мяжы з удзелам беларускіх сілавікоў сапраўды не спыняюцца. Польская памежная ахова паведамляе, што 3 снежня беларускія сілавікі некалькі разоў спрабавалі пашкодзіць калючы дрот і сляпілі лазерамі польскіх памежнікаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках