26 красавiка 2024, Пятніца, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Беларуснафце» адбываюцца масавыя звальненні

2
На «Беларуснафце» адбываюцца масавыя звальненні

Скарачэнні ахапілі філіялы прадпрыемства ў Гомелі, Рэчыцы і Светлагорску.

З даверанай крыніцы «Флагштоку» стала вядома, што ў «Беларуснафце» спусцілі спісы на звальненні, у іх больш за 50 чалавек на ўсім прадпрыемстве - Гомель, Рэчыца, Светлагорск. Усіх патрабуюць звольніцца на ўласнае жаданне.

«Прычына невядомая. Яе не абвяшчалі. Ціснулі і адразу пасля выбараў і потым цягам паўтара года. Хутчэй проста звальняюць непажаданых.

Гэта ўжо мінімум другая хваля. Першая хваля: канец жніўня - пачатак верасня. Тады ў большасці выпадкаў проста не прадоўжылі кантракты. Таму пра больш канкрэтныя лічбы сказаць немагчыма», - паведамілі крыніцы «Флагштока».

Нагадаем, ВА «Беларуснафта» ўвайшло ў Пяты пакет санкцый ЕЗ супраць рэжыму. Афіцыйная прычына: звальненне работнікаў прадпрыемства, якія падтрымалі страйк і ўзялі ўдзел у пратэстах, публічна падтрымалі пратэсты.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках