26 красавiка 2024, Пятніца, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук набыў вельмі дзіўную бутэльку да стала

36
Мянчук набыў вельмі дзіўную бутэльку да стала

Напой з будучыні?

Адзін з чытачоў onliner.by сутыкнуўся з рэбусам, які не здолеў вырашыць за сямейным сталом. Бутэлька чырвонага паўсухога, Італія, Апулія, ураджай 2019 года. Пакуль усё прыгожа?

Алкаголь, як сцвярджае чытач, быў набыты ў спецыялізаванай краме алкагольнай прадукцыі на праспекце Дзяржынскага ў Менску.

Успомніце, ці часта вы вывучаеце этыкетку, перш чым паставіць напой на стол? Не прабегчыся вачыма, а ўдумліва прачытаць. Бывае, выяўляюцца дзіўныя рэчы.

Наша італійскае, калі верыць надрукаваным даным, разлітае ў бутэльку 9 снежня. Гэта значыць, у будучы чацвер. Тэрмін прыдатнасці - 5 гадоў з даты разліву.

Паўсухое засела ў горле, раскрываючы зусім ужо нейкі нечаканы букет. Варыянтаў, фактычна, усяго два: альбо гэта алкаголь з будучыні, альбо нехта нешта наблытаў – 50 на 50.

І калі з першым варыянтам усё ясна (ну з будучыні і з будучыні, падумаеш), то другая опцыя адкрывае велізарную прастору для сумневаў. Хто менавіта пераблытаў дату: пастаўшчык ці імпарцёр? Ці толькі дату пераблыталі, можа, і краіна вытворчасці іншая, напрыклад? А калі памылка толькі ў даце - наколькі гэта істотна і ці прыдатны такі напой да ўжывання?

Пытанні пакуль адкрытыя, у нядзелю ўсіх адказаў не знойдзеш. Але паразважаць можна.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках