26 красавiка 2024, Пятніца, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецслужбы Польшчы расказалі, колькі яшчэ мігрантаў знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі

3
Спецслужбы Польшчы расказалі, колькі яшчэ мігрантаў знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі
Фота: Anadolu

Беларускія сілавікі стварылі добра навучаныя групы для нападаў на польскую мяжу.

На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца блізу сямі тысяч мігрантаў. Яшчэ блізу трох тысяч ужо адпраўленыя назад у Сірыю і Ірак.

Пра гэта заявіў прадстаўнік міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын, перадае TVP.

Жарын таксама адзначыў, што цяпер назіраецца зніжэнне колькасці спроб нелегальнага пранікнення мігрантаў у Польшчу, "аднак з гэтага не варта рабіць паспешных высноў аб заканчэнні крызісу".

Паводле ягонай ацэнкі, варта чакаць "вяртання да тактыкі адпраўкі невялікіх груп" для пошуку недастаткова добра абсталяваных месцаў на мяжы, што аблегчыць яе незаконнае перасячэнне.

Станіслаў Жарын дадаў, што беларускія спецслужбы распаўсюджваюць сярод замежнікаў апошнім часам два віды чутак. З аднаго боку, ім пагражаюць, што калі ў найбліжэйшыя дні ім не ўдасца пранікнуць на польскі бок, то яны будуць дастаўлены ў аэрапорт Менска і адпраўлены назад у Ірак ці Сірыю.

- З іншага боку, мы бачым чуткі, якія паказваюць нібыта неісныя перамовы паміж Захадам і рэжымам Лукашэнкі. Гэтыя “перамовы” азначаюць, што Еўропа нібыта можа “прагнуцца”. Гэта падаецца такім чынам, што дастаткова крыху пачакаць, і атрымаецца націснуць на Еўразвяз, каб ён усіх замежнікаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, упусціў, – сказаў Жарын.

- Мы мяркуем, што можа быць так, што беларускія службы пакінуць сабе добра падабраную групу мігрантаў, якая працяглы час будзе знаходзіцца ў Беларусі і будзе выкарыстоўвацца для кропкавай дэстабілізацыі нашай мяжы, - дадаў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках