26 красавiка 2024, Пятніца, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Усе хатнія каты – псіхапаты

36
Навукоўцы: Усе хатнія каты – псіхапаты

Даследчыкі мяркуюць, што гэта зусім нармальна.

Практычна ўсе хатнія каты - псіхапаты паводле чалавечых мерак. Аднак не бойцеся сваіх пухнатых сяброў - насамрэч у гэтым няма нічога страшнага, піша «Новое время».

Брытанскія зоапсіхолагі з Ліверпульскага ўніверсітэта і Ліверпульскага ўніверсітэта Джона Мура стварылі апытанне для ўладальнікаў катоў, каб ацаніць, наколькі іх гадаванцы схільныя да «кацінай псіхапатыі».

Там былі сцвярджэнні накшталт «Мой кот выдае гучныя гукі без відавочнай прычыны», «Мая котка бегае па доме без відавочнай прычыны», «Мая котка любіць залазіць высока», «Здаецца, мой кот не ўмее ацэньваць рызыкі» і гэтак далей. Кожны з іх трэба было ацаніць паводле шкалы ад 1 да 5.

У апытанні паўдзельнічалі 549 чалавек, на аснове адказаў якіх даследнікі вывелі крытэры псіхапатыі ў катоў. Выявілася, што ва ўсіх катоў прысутнічаюць тыя ці іншыя псіхапатычныя рысы.

Даследнікі адзначаюць, што на правядзенне такога даследавання іх натхнілі іх хатнія каты. Да прыкладу, Аксель - кот Міны Лаёнс, адной з зоапсіхолагаў, - звычайны каціны псіхапат, які не адчувае страху і ў пошуках ежы спакойна залазіць на чужую тэрыторыю.

Даследчыкі папярэджваюць, што такія паводзіны з'яўляюцца адхіленнем выключна з чалавечага пункту гледжання. Яны ўпэўненыя - практычна ўсе каты будуць псіхапатамі, калі ўжываць да іх нормы паводзін людзей.

Аднак важна разумець, што такія паводзіны сфармавалася ў катоў падчас эвалюцыі, і гэтыя рысы дапамаглі ім дажыць да нашых дзён. Таму няма сэнсу спрабаваць перавыхоўваць жывёлу - правільней будзе вывучыць характар коткі і стварыць для яе падыходзячае асяроддзе: купіць больш заточак для кіпцюроў або высокіх дамкоў.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках