26 красавiка 2024, Пятніца, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што новы канцлер Нямеччыны казаў пра Лукашэнку

19
Што новы канцлер Нямеччыны казаў пра Лукашэнку
ОЛАФ ШОЛЬЦ

Олаф Шольц - заўзяты крытык беларускага рэжыму.

Бундэстаг на сваім паседжанні абраў прадстаўніка сацыял-дэмакратаў Олафа Шольца новым федэральным канцлерам Нямеччыны. Шольц змяніў на пасадзе Ангелу Мэркель, якая кіравала Нямеччынай 16 гадоў.

Незалежныя аналітыкі мяркуюць, што новая кааліцыя, якая сфармавалася ў Нямеччыне, будзе больш жорстка паводзіць сябе з дыктатарскімі рэжымамі, у тым ліку - і з беларускім.

Олаф Шольц адкрыта выступаў з крытыкай Лукашэнкі.

У жніўні 2020 года на сайце газеты Bild, Шольц заявіў, што ён, гэтак жа, як і дэманстранты ў Беларусі, уважае адстаўку Лукашэнкі за непазбежную.

«Думаю, што той, хто так абыходзіцца са сваім народам, страціў усялякае права на легітымнае кіраванне краінай», - адзначыў Шольц, дадаўшы, што апошняе слова, аднак, павінна заставацца за беларусамі.

«Лукашэнка не мае падтрымкі ў большасці насельніцтва. Калі ўсё будзе развівацца паводле дэмакратычных правіл, Лукашэнка не захавае сваю пасаду. Мы не прымаем тое, што там (у Беларусі. - Рэд.) адбываецца. Гэта жудасны дыктатар», - цытавала палітыка газета Bild.

«Неабходна даць Лукашэнку зразумець, што так справа не пойдзе і што ягоныя дзеянні не сыдуць яму з рук», - падкрэсліў тады нямецкі палітык.

Таксама палітык актыўна каментаваў ролю Лукашэнкі ў крызісе з мігрантамі. Пасля таго, як Ангела Мэркель патэлефанавала беларускаму дыктатару, Олаф Шольц выказаўся за ўзмацненне санкцыйнага ціску на яго:

- Перш за ўсё, трэба дакладна сказаць, што гаворка ў Беларусі ідзе пра дрэннага дыктатара. І не трэба нічога ўтойваць, ён страціў усякую легітымнасць.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках