26 красавiка 2024, Пятніца, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таракана перасаджваюць з нямецкага Maybach на расейскі Aurus: сталі вядомыя кошты

28
Таракана перасаджваюць з нямецкага Maybach на расейскі Aurus: сталі вядомыя кошты
Фота: Aurus Motors

Колькі каштавацьме бюджэту змена аўтапарка дыктатара?

На днях у тэлеграм-канале галоўнага рэдактара расейскай радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксея Венедыктава з'явілася інфармацыя аб тым, што Лукашэнка плануе абнавіць свой аўтапарк. Венедыктаў напісаў, што Лукашэнка наважыў замяніць свой Maybach на расейскі Aurus.

«Лукашэнка даў даручэнне замяніць свой прэзідэнцкі аўтапарк, адмовіцца ад нямецкага Maybach і закупіць Aurus, - напісаў Венедыктаў. - У крэдыт. Крэдыт выдасць расейскі банк». Крыніцу інфармацыі галоўны рэдактар не ўказаў.

Журналісты zerkalo.io звярнуліся ў Aurus, каб праверыць гэтую інфармацыю. Аднак у кампаніі заявілі, што не выдаюць інфармацыю аб цяперашніх або патэнцыйных кліентах брэнда.

Aurus – гэта расейскі брэнд аўтамабіляў прадстаўнічага і вышэйшага класа, распрацаваных у рамках праекта «Картэж». Распрацоўка праекта, вядомага таксама як «Картэж Пуціна», вядзецца з 2013 года як платформы для стварэння аўтамабіляў для «перавозкі і суправаджэння першых асоб дзяржавы, а таксама іншых асоб, якія падлягаюць дзяржаўнай ахове». Гэтыя аўтамабілі ёсць у аўтапарку першых асоб Расеі - напрыклад, Уладзімір Пуцін прыязджаў на Aurus на саміт «нармандскай чацвёркі» ў Парыжы ў 2019-м годзе.

У сямейства аўтамабіляў Aurus уваходзяць кабрыялет, седан, лімузін і мінівэн. У будучыні яна павінна папоўніцца красоверам і матацыклам. У ліпені гэтага года брэнд запусціў серыйную вытворчасць сваіх аўтамабіляў у Татарстане. Што да кошту, то ён супастаўны з заходнімі канкурэнтамі, і нават вышэй. Так, афіцыйны кошт седана Aurus Senat S600 у базавай камплектацыі ў 2019-м годзе склаў 18 млн расейскіх рублёў (амаль 275 тысяч даляраў). Для параўнання, базавы Mercedes-Maybach S 560 4MATIC у той жа час каштаваў блізу 210 тысяч даляраў, а кошт седана Bentley Flying Spur з 507-моцным маторам V8 - 200 тысяч даляраў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках