26 красавiка 2024, Пятніца, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самая зыркая камета 2021 года набліжаецца да Зямлі

1
Самая зыркая камета 2021 года набліжаецца да Зямлі

Калі яе можна будзе пабачыць?

Камета Леанарда, якую ўпершыню знайшлі ў студзені 2021 года, максімальна наблізіцца Зямлі 12 снежня - гэта апошні шанец убачыць яе, перш чым яна знікне назаўжды.

Астраномы падкрэсліваюць, што камета Леанарда з'яўляецца самай зыркай з усіх, якія мы ўбачылі ў 2021 годзе, піша nv.ua са спасылкай на CNN.

Камета Леанарда наблізіцца да Зямлі 12 снежня на мінімальную адлегласць 34 мільёны кіламэтраў. Затым 18 снежня яна праляціць міма Вэнэры. У гэтым месяцы камета будзе бачная ў небе як у Паўночнай, так і ў Паўднёвай паўкулі.

Цяжка прадказаць, наколькі добра мы зможам убачыць камету, але, паводле звестак амэрыканскага касмічнага агенцтва Вам, напэўна, спатрэбіцца бінокль, каб любавацца ёй.

Магчыма, камета Леанарда пакажацца назіральнікам, якія глядзяць няўзброеным вокам, але калі Вы турбуецеся аб тым, што прапусціце гэтую ўнікальную з'яву, вы можаце паглядзець жывую трансляцыю на сайце абсэрваторыі The Virtual Telescope Project.

Камета была ўпершыню знойдзеная ў студзені астраномам Грэгам Леанардам. Паводле звестак Sky & Telescope нябесны аб'ект, імаверна, правёў апошнія 35 тысяч гадоў, падарожнічаючы да Сонца, і як толькі ён наблізіцца да нашай зоркі 3 студзеня, мы больш не ўбачым камету.

Пры набліжэнні каметы да сонца яна становіцца зырчэйшай, таму за некалькі тыдняў да гэтай падзеі камету лягчэй убачыць.

Яна таксама рухаецца звышхутка (71 кіламэтар за сэкунду) скрозь унутраную частку Сонечнай сістэмы, але паводле звестак EarthSky яна ўсё адно будзе выглядаць як павольна рухомы аб'ект дзеля сваёй адлегласці ад Зямлі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках