26 красавiка 2024, Пятніца, 7:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арцемій Троіцкі: Лукашэнка - маньяк-псіхапат. Клінічны выпадак

39
Арцемій Троіцкі: Лукашэнка - маньяк-псіхапат. Клінічны выпадак

Такую істоту толькі ў клетцы трымаць.

Расейскі журналіст, музычны крытык, пісьменнік Арцемій Троіцкі пракаментаваў істэрыку і неадэкватныя паводзіны дыктатара Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на інтэрвію ў журналіста ВВС Стыва Розэнбэрга.

- Лукашэнка напраўду ненармальны, неадэкватны чалавек, маньяк, псіхапат. Называйце, як хочаце. Ён у гэтым распісаўся ў інтэрвію (ВВС - заўвага).

Уласна кажучы, большасць назіральнікаў як па-за Беларуссю, так і асабліва ў Беларусі так і думаюць. У Беларусі даўно была нават напісаная і апублікаваная кніга пра псіхічны стан Лукашэнкі, напісаная прафесійным псіхіятрам.

Такім чынам, трэба грунтавацца на тым, што Лукашэнка - маньяк-псіхапат. Клінічны асобнік. Натуральна, як і ўсякія маньякі і псіхапаты, ён гэтага не разумее, але тым горш для яго.

Паглядзеўшы на такую істоту, якую толькі ў клетцы трымаць, кожны чалавек, што ў Еўропе, што ў Амэрыцы, нават, я думаю, у такіх параўнальна лаяльных да Лукашэнкі краінах як Кітай, вядома ж, зразумеюць, што размовы весці з гэтым гамункулам сэнсу няма, - заявіў Арцемій Троіцкі на YouTube-канале ARU TV.

Нагадаем, што ў 2001 годзе дактары-псіхіятры публічна прызналі Лукашэнку мазаічным псіхапатам. Пацыент упершыню патрапіў у поле зроку псіхіятраў, калі з'явіўся да першага сакратара Магілёўскага абкама КПБ і запатрабаваў прызначыць яго старшынём калгасу. Згодна з заведзенай тады амбулаторнай карткай, гэты дыягназ быў пацверджаны ў 1982 годзе, калі Лукашэнка быў камісаваны з войска паводле артыкулу 7б з дыягназам «мазаічная псіхапатыя» з пасады намесніка ў палітычнай частцы вайсковай часціны 04104.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках