26 красавiка 2024, Пятніца, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З беларускіх крамаў знікнуць батончыкі Mars і Ѕnіскегѕ?

16
З беларускіх крамаў знікнуць батончыкі Mars і Ѕnіскегѕ?
ФОТА: TV3.LT

Што будзе з шакаладкамі праз санкцыі.

Сярод імпартных тавараў, якія трапяць пад беларускія санкцыі, - кандытарскія вырабы. А значыць, частку шакаладу і цукерак нельга будзе ўвозіць.

Журналісты “Нашай Нівы” паглядзелі, што можа знікнуць з прылаўкаў.

Многія папулярныя шакаладныя батончыкі - Ѕnіскегѕ, Mars, Twix, Bounty - выпускае амерыканская кампанія Mars. Але тыя, што прадаюцца ў нас, завозяцца з расейскага завода ў Маскоўскай вобласці. Таму санкцыі іх не закрануць.

Тое ж з цукеркамі ў какосавай стружцы Raffaello. Брэнд належыць італійскай кандытарскай кампаніі Ferrero, але для беларускага пакупніка іх вырабляе завод ва Уладзімірскай вобласці Расеі.

Шввйцарская кампанія Nestle адказная за аднайменныя шакаладкі і батончыкі Lion. З першымі нічога не здарыцца: для нашага рынка іх выпускае фабрыка ў Самары. Але батончыкі вырабляюцца ў Польшчы, якая ў санкцыйным спісе.

Брэнд Milka належыць амерыканскай кампаніі Mondelēz International. У прысмакаў на нашых прылаўках вытворцы розныя - ёсць і Расея (фабрыка ў Пакрове), ёсць і еўрапейскія краіны (Польшча, Італія). Таму гэтыя шакаладкі і печыва не знікнуць цалкам з крам.

А шакаладкі Ritter Sport і Schogetten выпускае толькі Нямеччына. Яны могуць быць ў дэфіцыце. Як і Toblerone са швайцарскай фабрыкі, цукеркі "Дарункі мора" з бэльгійскай.

Таксама пад санкцыі трапіць прэміяльны шакалад Lindt і Karl Fazer. Першы ў Беларусь пастаўляе Францыя (хоць гэта швайцарскі шакалад), другі - Фінляндыя.

Знікнуць могуць лядзяшы ў бляшанках (брэнд Cavendish). Іх завозілі з Нямеччыны.

З Roshen складанае пытанне. Украінскія вытворцы не пападаюць пад санкцыі. Але Беларусь уводзіць ліцэнзаванне для часткі імпарту з Украіны, у тым ліку шакалад. З-за гэтага могуць узнікаць складанасці ці затрымкі з пастаўкамі.

У дэфіцыце магчыма апынуцца жуйкі Harribo. На беларускі рынак іх пастаўляе Вугоршчына. А яшчэ Mentos, які завозяць з Нідэрландаў.

Затое папулярным жуйкам нічога не пагражае - у беларускія крамы яны трапляюць з расейскіх фабрык. Orbit робяць у Піцеры, Dirol - у Ноўгарадзе.

Варта адзначыць, што нават у забароненых катэгорыях тавараў пад санкцыі патрапіць не ўся прадукцыя. Па-першае, будуць у продажы тавары, увезеныя да канца гэтага года. Па-другое, увядуць спецыяльныя квоты, каб "забяспечыць збалансаванасць на спажывецкім рынку".

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках