26 красавiка 2024, Пятніца, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвійскі парламентарый падазраецца ў шпіянажы на карысць Расеі

3
Латвійскі парламентарый падазраецца ў шпіянажы на карысць Расеі

Сэйм Латвіі выдаў дэпутата для крымінальнага пераследу.

Большасць дэпутатаў Сэйма Латвіі - 60 - задаволілі просьбу Генеральнай пракуратуры пачаць крымінальны пераслед дэпутата парламента Яніса Адамсанса, які падазраецца ў шпіянажы на карысць Расеі. 18 дэпутатаў прагаласавалі супраць, паведамляе delfi.lv.

Яніс Адамсанс падлягае крымінальнаму пераследу ў сувязі з абвінавачваннямі ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных 1-й часткай 80-га артыкула, 1-й часткай 180-га артыкула і 2-й часткай 233-га артыкула Крымінальнага закона.

10 чэрвеня Сэйм большасцю галасоў даў дазвол на ператрус па месцы жыхарства і працы дэпутата Адамсанса, на ягонае затрыманне, арышт і іншыя меры стрымання, а таксама на агляд прадметаў, забраных у выніку затрымання і ператрусу. 16 чэрвеня стала вядома, што ў межах "крымінальнай справы Адамсанса" быў затрыманы яшчэ адзін фігурант - грамадзянін Расеі. Аднак Служба дзяржаўнай бяспекі ад падрабязных каментароў устрымлівалася.

Паводле інфармацыі Латвійскай тэлевізіі, Адамсанс падазраецца ў перадачы інфармацыі ў Расею на працягу апошніх чатырох гадоў. Неафіцыйна вядома, што Адамсанс перадаваў агульнадаступныя дакументы - розныя папраўкі да законаў, інфармацыю аб вайсковых закупках і бюджэце, а таксама аб сітуацыі на ўсходняй мяжы Латвіі. Нібыта Адамсанс перадаваў звесткі аб пазіцыі Балтыйскай асамблеі ў стаўленні да праекту Nord Stream 2. Нібыта дэпутат выкарыстаў свой парламенцкі кампутар для перадачы інфармацыі.

Са звестак агенцтва LETA, Служба дзяржаўнай бяспекі падазрае Адамсанса больш як у 40 эпізодах шпіянажу. У кастрычніку суд Відземскага прадмесця Рыгі прыняў пастанову пакінуць Адамсанса пад арыштам.

Пасля арышту Яніс Адамсанс выйшаў з партыі "Згода", ад якой быў абраны ў парламент, але не склаў мандат дэпутата Сэйма.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Адамсанс, які знаходзіцца ў зняволенні, сур'ёзна хворы, у апошнія гады ён перанёс некалькі цяжкіх аперацый.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках