26 красавiка 2024, Пятніца, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы зладзілі забег па валюту

12
Беларусы зладзілі забег па валюту

Адток грошай з дэпазітаў пазбавіў банкі магчымасці фінансаваць «зомбі-эканоміку».

Нацбанк Беларусі апублікаваў даклады падначаленых Паўла Калавура - намеснікаў старшынь праўлення Сяргея і Дзмітрыя Калечыцаў, пішуць banki24.by.

Сяргей Калечыц адзначыў «адносную раўнавагу» на валютным рынку. Незразумела, праўда, з чым ён параўноўваў. Калі з гарачым жніўнем, то так, значыць паляпшэнне. Калі ж глядзець на снежань, то беларусы зноў зладзілі забег па валюту.

Пераход да рэжыму таргетавання інфляцыі адкладзены на нявызначаны тэрмін «з цэлага шэрагу аб'ектыўных прычын».

Мы можам удакладніць за Калечыца: галоўная аб'ектыўная прычына - гэта захаванне дырэктыўнага крэдытавання аж да 2023. Немагчыма нармальна ўплываць на інфляцыю, калі ў цябе пад бокам уліваюць грошы ў прадпрыемствы-зомбі.

Бан пастаянна даступных інструментаў выдачы ліквіднасці будзе працягнуты. Па сутнасці яны ператварыліся для банкаў у пастаянна недаступныя. Можна доўга гадаць чаму гэта адбываецца, але дыспарытэт ставак на дэпазітным і крэдытным рынках красамоўна намякае: калі адпусціць лейцы, то будзе горш, нашмат горш.

Нацбанк пахваліўся, што не дапусціў «празмернага абясцэньвання беларускага рубля». Праўда, на гэтую справу сышло без малога 1 млрд USD у сакавіку і блізу 1,3 млрд USD у жніўні.

ЗВР давялося растраціць у першую чаргу дзеля выратавання тых самых зомбі-кампаній. Інакш з зомбі яны хутка ператварыліся б у сапраўдныя трупы.

Летась выплацілі 3,9 млрд USD валютных запазычанасцяў, у гэтым трэба аддаць 3,3 млрд USD. Усіх грошай у бюджэце на гэта ўжо няма, а знешнія крэдыторы адмоўна махаюць галавой у адказ на просьбу пра новыя пазыкі. Таму будзем выдаткоўваць рэзервы - да канца года застанецца ўсяго 6 млрд USD.

Маржа банкаў скарацілася да мінімуму за 13 гадоў. Нават падчас крызісаў 2009, 2011 г. і 2014-2016 гг. было лепш. Але Нацбанк уважае гэта нядрэнным вынікам, бо падтрымку атрымаў рэальны сектар: чытай дзяржпрадпрыемства.

Уладам тэрмінова патрэбнае вяртанне грошай насельніцтва назад на дэпазіты. Прычына такая: выведзеныя беларусамі грошы былі вымушаныя кампенсаваць банкам НБРБ і Мінфін.

Прырост крэдытавання прадпрыемстваў быў рэкордным за пяцігодку. За 2020 год банкі ўлілі ў кампаніі яшчэ 24,4% зверху. Улічваючы набраклае ў 3 разы нярыначнае крэдытаванне, эфектыўнасць такіх пазык пад вялікім пытаннем.

Дзмітрый Калечыц падзяліўся цікаўнай статыстыкай. Калі ў 4 квартале 2019 года ніхто з акцыянераў банкаў не разглядаў краінавую рызыку вядзення бізнэсу ў Беларусі як важную, то ў 4 квартале 2020 года такіх акцыянераў было ўжо 3.

Чыноўнікі на пальцах патлумачылі, чаму паказчык праблемных актываў па методыцы Нацбанка слаба звязаны з рэальнасцю. У 2020 годзе было ўведзена столькі нарматыўных паслабленняў у крэдытах, што параўноўваць узроўні 2019-га і 2020-га - гэта як на выбар капаць лапатай цаліну ці градку трактарам каля лецішча.

Дзмітрыя Калечыца насцярожыў рост суадносін крэдытаў і дэпазітаў на карысць першых. У апошні раз гэткі бурны рост назіраўся ў 2013-2014 гг. Чым усё ў выніку скончылася, вядома кожнаму беларусу.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках