Шмыгаль: Інтэграцыя Украіны з Еўразвязам і NATO будзе ўзмоцненая
12- 13.02.2021, 21:46
- 10,430
Еўраінтэграцыйныя імкненні - гэта «чырвоная нітка», якая праходзіць праз усю дзейнасць ўрада і з'яўляецца галоўным прыярытэтам Украіны.
Інтэграцыя Украіны з Еўрапейскай Уніяй і NATO будзе ўзмоцненая. Дадзены старт перамовам аб далейшай лібералізацыі гандлю паміж Украінай і ЕЗ. Пра гэта ў суботу, 13 лютага, заявіў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль на сваёй старонцы ў Facebook, піша «УНІАН».
"Гэта асноўнае пасланне ад нашых еўрапейскіх сяброў падчас візіту нашай дэлегацыі ў Брусэль на гэтым тыдні. Пра што гаварылі з кіраўніцтвам ЕЗ у пытаннях эканомікі? Самае першае і самае галоўнае - дадзены старт перамовам аб далейшай лібералізацыі гандлю паміж Украінай і Еўрапейскім Звязам. Мы спадзяемся, што вынікам гэтых перамоў стане павелічэнне квот для ўкраінскіх тавараў, якія мы экспартуем у ЕЗ. Другое, гэта пытанне "прамысловага бязвізавага рэжыму”. Ужо найбліжэйшым часам будзе закончаная дзейнасць місіі, якая мае спраўдзіць гатовасць Украіны да такога рэжыму", - напісаў ён.
Як растлумачыў прэм'ер-міністр, "прамысловы бязвізавы рэжым" - гэта доступ украінскіх нехарчовых тавараў на рынкі еўрапейскіх краін без дадатковай сэртыфікацыі.
Трэцяе пытанне, са слоў кіраўніка ўрада, гэта далейшая імплементацыя заканадаўства і прынцыпаў ЕЗ у заканадаўства Украіны.
"Менавіта еўраінтэграцыйныя імкненні – гэта "чырвоная нітка", якая праходзіць праз усю дзейнасць нашага ўраду, гэта наш топ-прыярытэт", - падсумаваў Дзяніс Шмыгаль.