26 красавiка 2024, Пятніца, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бясспрэчны факт

25
Бясспрэчны факт

Вясна ў Беларусі надыдзе 25 сакавіка.

Бясспрэчны факт: Лукашэнка накрыўся вечкам (пакуль выбарчай скрыні). І як бы сёння ні спрабавалі накласці грым на гэты труп, каб ён выглядаў «як жывы» - праз зборышча халуёў і прыгонных, хлусню прапаганды, чарговую пераробку незаконнай канстытуцыі, чырвона-зялёнае рыззё і фальшывыя калектыўныя лісты сталявараў, зваршчыкаў, электрыкаў і даярак - усё бессэнсоўна.

Нават сярэднявечныя суды, якія сёння праходзяць па ўсёй краіне, болей абарочваюцца супраць гэтага рэжыму, чым на яго карысць. У працэс супрацьстаяння залучаецца яшчэ большая колькасць людзей: сваякі, блізкія, сябры палітвязняў. Нянавісць супраць гэтай абсурднай, дурной і бесчалавечнай улады нарастае. Разуменне, што так жыць нельга, стала агульным.

У жніўні 2020 года ў Беларусі адбылася з'ява, якая ўразіла ўвесь свет - духоўнае адраджэнне цэлай краіны. Што б ні адбылося пазней - гэты працэс не спыніць. З памяці ніколі не знікнуць моманты, калі мы адчулі сябе свабоднымі людзьмі, адчулі пачуццё ўласнай годнасці і сілу супрацьстаяння рабству і злу. Гэты адноўлены дух свабоды больш не знішчыць нічым і нікому. Акцыі пратэсту ў краіне праходзяць кожны дзень і зусім не важная іх колькасць. Важнае маральнае супрацьстаянне дыктатуры, якое прадаўжаецца насуперак усяму.

Мы не можам спыняцца - дзеля сябе, дзеля тых, хто сёння не з намі. Найлепшыя, цудоўныя, выдатныя людзі сёння чакаюць ад нас дзеянняў. Яны - нашы сапраўдныя героі і лідары, кожны з больш як тысячы вязняў сумлення.

Вясна ў Беларусі заўсёды надыходзіць у адзін святы для нашай гісторыі дзень - 25 сакавіка. Мне вельмі хочацца, каб у гэты дзень пачалася паводка, якае змые гэтую смуродную і гідкую злачынную ўладу.

Мы павінны перамагчы. Жыццё заўсёды перамагае.

Наталля Радзіна, галоўная рэдактарка Charter97.org

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках